У Мастах выпадковы мінак выратаваў дзяўчынку, якая правалілася пад лёд на Нёмане.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
Вечарам 3 сакавіка дзеці святкавалі дзень нараджэння ў адным з мастоўскіх кафэ. Потым пайшлі прагуляцца ў раён падвеснага моста праз Нёман. Для таго каб зрабіць эфектнае фота, 11-гадовая і 12-гадовая сяброўкі выйшлі на лёд. Лёд трэснуў, і дзяўчынкі апынуліся ў вадзе. Адна з іх была блізка да берага, таму яе за руку выцягнулі сябры. Другой жа яны дапамагчы не маглі.
«Крыкі аб дапамозе пачуў мужчына. Ён у гэтым час выгульваў сабаку. Зняўшы ланцужок з гадаванца, мужчына выкарыстаў яго ў якасці выратавальнага сродку», — распавялі ратавальнікі. Мужчына здолеў сканцэнтраваць увагу дзяўчынкі на павадку і выцягнуць яе з вады. Атрымаўшы сігнал, дзяжурная змена выратавальнай станцыі па трывозе выехала на месца. Здароўю дзяцей нічога не пагражае.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары