Свет4646

НАТА правядзе найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вучэнні ў Еўропе

Ints Kalnins, Reuters

Камандзір Корпуса марской пяхоты ЗША генерал Роберт Нелер на слуханнях у камітэце па бюджэтных асігнаваннях Палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША паведаміў, што запланаваныя на восень гэтага года вучэнні НАТА ў Еўропе стануць найбуйнейшым з часоў халоднай вайны.

«Гэтай восенню ў кастрычніку пройдуць маштабныя вучэнні НАТА, якія стануць самымі буйнымі манеўрамі з амфібіямі з часоў піку халоднай вайны. Гаворка ідзе пра вучэнні Trident Juncture», — сказаў генерал.

Паводле яго слоў, у манеўрах прымуць удзел каля 45 тыс. вайскоўцаў краін НАТА, а таксама «дзясяткі і дзясяткі» караблёў і самалётаў, якія былі задзейнічаныя ў манеўрах ля берагоў Нарвегіі па адбіцці «зымітаванай пагрозы».

Генерал дадаў, што чакае «дэмаршы і іншыя дзеянні» з боку Расіі. «Але я думаю, што гэта паказвае сур'ёзнасць стратэгіі [ЗША], а таксама тое, што нашы еўрапейскія саюзнікі хочуць бачыць нашу прысутнасць там [у Еўропе] і нашу прыхільнасць іх абароне», — дадаў ён.

Вучэнні Trident Juncture праводзяцца раз у тры гады і з'яўляюцца найбуйнейшымі манеўрамі НАТА. У вучэннях Trident Juncture — 2015, якія праходзілі на тэрыторыі Партугаліі, Іспаніі і Італіі, бралі ўдзел каля 36 тыс. вайскоўцаў краін НАТА.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць