Грамадства6969

«Раннія формы фашызму»: расійская прапаганда звярнула ўвагу на БНР 

Скандальны расійскі канал Russia Today, разлічаны на замежную аўдыторыю, выпусціў тэкст, прысвечаны БНР. «Няўдалая дзяржаўнасць»: як сто год таму ў Беларусі спрабавалі пабудаваць народную рэспубліку», — так называецца матэрыял.

Намяшаўшы ў кучу і рэальныя факты, і грубыя домыслы, аўтары спрабуюць навязаць стандартныя для расійскай прапаганды ідэі (з папраўкай на краіну): 

— БНР — гэта частка гісторыі, важная толькі для нацыяналістаў.

— Прызнанне БНР на дзяржаўным узроўні пацягне змену граніц: беларусы захочуць адабраць Смаленск, Падляшша і Вільню.

— Такім чынам, перыяд БССР трэба будзе разглядаць як акупацыю. 

— А гэта ўжо пацягне забарону расійскай мовы і далей у такім духу. 

Ніякіх новых прыёмаў маніпулявання ў тэксце няма: толькі падмена паняццяў, антынавуковая інтэрпрэтацыя фактаў, хлусня і страшылкі, агучаныя «экспертамі». 

«Экспертамі», дарэчы, выступаюць дзяжурны аракул па пытаннях краін Усходняй Еўропы Алег Неменскі і беларус Пётр Пятроўскі, які прэзентуе сябе як «філосафа і палітолага».

Чытайце больш пра Пятроўскага тут: Хакеры апублікавалі дакументы, згодна з якімі беларускія аўтары рыхтуюць свае публікацыі па заказах маскоўскіх паліттэхнолагаў

«Гэта раннія формы фашызму. Крайне правая, мілітарыстычная, правадырская дзяржава атрымалася б, калі б гісторыя дала ёй шанец», — кажа пра БНР Неменскі. 

«Збольшага ў грамадскай свядомасці беларусаў БНР папросту няма. Ёсць толькі ў невялікай суполкі: або прафесійных гісторыкаў, або апазіцыйных палітыкаў, якія выкарыстоўваюць БНР як гістарычны фенамен для сваіх мэтаў», — дадае Пятроўскі. 

Варта дадаць, што ўраджэнца беларускага Палесся Рамана Скірмунта у тэксце называюць «палякам». 

Зрэшты, у адным RT піша абсалютна правільна: «Незалежнасць БНР не прызналі ні Савецкая Расія, ні белыя Урады, ні краіны Антанты».

Чытайце таксама: Журналістка Russia Today: Мы працуем на Пуціна і скажаем праўду

Чытайце таксама: Улады дазволілі Дзень Волі каля Оперы, вызвалілі арганізатараў ад аплаты збораў

Чытайце таксама: Адміністрацыя прэзідэнта звярталася да Акадэміі навук наконт ролі БНР і прыняла пазіцыю гісторыкаў

Чытайце таксама: Шуневіч: БНР — гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай

Каментары69

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне6

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва4

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне6

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць