Меркаванні4747

Крык душы студэнта БНТУ: ІТ-краіна? У нас нават забараняюць пісаць курсавыя на камп'ютары!

Эпоха змянілася, а вучаць па-даўнейшаму. Калаж з сайта Bntu.by.

Я амаль заканчваю Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, будаўнічы факультэт. І вось у той час як з прэзідэнтам мы будуем ІТ-краіну, выкладчыкі будфака забараняюць выкарыстоўваць камп'ютар для выканання курсавых работ. Ад слова «зусім».

Матывуюць, што змагаюцца з плагіятам. Але гэта нонсэнс. Нікому не сакрэт, што існуе цэлая індустрыя па перапісванні курсачоў. Хто хоча спісаць і купіць — зробіць.

Яшчэ адна адгаворка выкладчыкаў: плагіятараў і купцоў курсавых не выгнаць, бо забараняюць, таму хоць як выхаваць вось такімі дурнымі патрабаваннямі. Лухта!!! Проста выкладчыкі трымаюцца за дробныя прэміі (вядома, што калі адлічваць шмат — прэмія гудбай), а яшчэ ім лянота прымаць пераздачы, бо другая праца ёсць, і часам яна не другая, а першая, а выкладанне — па рыжанькім ад часу канспекце студэнцкіх часоў выкладчыка. Дый да таго ж, чаму праз гультаёў пакутуюць нармальныя студэнты?

Яшчэ адзін нонсэнс. У будаўнічай галіне існуюць стандарты. Беларусь два гады таму перайшла на еўрапейскія з савецкіх. А вось кафедра металаканструкцый вучыць па сённяшні дзень савецкім, некаторыя з якіх адменены нават у Расіі.

І нават забараняюць выкарыстоўваць еўрапейскія ў вучэбным праектаванні. Адна з думак, чаму так — гэта таму, што 90 адсоткаў выкладчыкаў не жадаюць разбірацца ні з чым новым і працуюць па старых БНІПах (будаўнічых нормах), але даюць працу астатнім 10%, якія запрашаюць студэнтаў на платныя курсы па вывучэнні еўракодаў. У навучальны час кансультаваць студэнтаў, як працаваць з еўранормамі, з гэтых 10% выкладчыкаў адмаўляецца палова — ідзіце на платныя курсы. Гэта відавочная нізасць і паскудства. Але добры спосаб смактаць грошы з праектных фірмаў.

Глядзіце. Кожны год з 200 студэнтаў выпуску 60 ідуць у праектаванне. За пяць гадоў асвоілі б гэтыя нормы ва ўсіх фірмах. Але не. Выкладчыкі, відаць наўмысна, не вучаць, каб смактаць грошы з фірмаў. Прыязджае два чалавекі раз на год і праводзяць курсы па новых нормах без адрыву ад вытворчасці і за вялікія грошы.

Што не перашкаджае кафедры засвойваць грошы дзяржавы ўжо дзесяць гадоў на вывучэнне еўрапейскіх нормаў і расказваць на канферэнцыях, як яны інтэгравалі іх у навучальны працэс.

Варта адзначыць што не весь будаўнічы факультэт гнілы, ёсць выкладчыкі, якім хоць за 80, але яны аўтары самага сучаснага і шыкоўнага з рускамоўных падручнікаў па механіцы — іх люблю і паважаю. Тады як у некаторых іншых выкладчыкаў патрабаванні настолькі дурныя, што нельга нават выкарыстаць праграмаваны калькулятар!

Бо выкладчык не пабачыць ход вылічэнняў (напрыклад A+B=3+2=5, а на калькулятары, не кажучы пра сістэмы інжэнерных вылічэнняў, так не зробіш. Яны выдадуць на дысплей адказ А+B=5, а выкладчыкі ўсё перакрэсліваюць. Яны яшчэ кажуць: «У нашы часы (60-я) мы і ўвогуле без калькулятараў жылі і выраслі нармальнымі людзьмі». Яшчэ кажуць, што дзесьці ў Германіі таксама такія ж патрабаванні. Але гэта поўная лухта. Большасць з выкладчыкаў і моў замежных не ведаюць.

Я вось ведаю студэнтаў з Францыі ды Польшчы — нідзе няма такога. Наадварот, у навучальных праграмах там акцэнт на авалодванне камп'ютарнымі тэхналогіямі.

Можа паказацца, што гэта дробязь. Але не зусім. Па-першае, гэта адставанне ад свету. Па-другое, дурная муштра рыхтуе рабоў, а не творцаў. Па-трэцяе, бай-бай экспарт тых жа інжынірынгавых паслуг, а маглі б хмарчосы для сяброў Лукашэнкі з Катара маляваць. Па-чацвёртае, бай-бай замежныя студэнты (будфак з іх нязменнай з 60-х гадоў праграмай просіць шалёныя грошы з замежнікаў за падрыхтоўку на рускай мове). Па-пятае, кансервуецца адставанне будаўнічай галіны.

Для мяне гэта ўсё амаль закончана, працую над дыпломам, але шкада змарнаванага часу. І крыўдна за краіну.

Каментары47

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць