Здарэнні3535

Чарговы скандал з міліцыяй і бяспраўнікам у Альшанах: мужчына збег ад ДАІ і хацеў схавацца ў доме брата, але не атрымалася ВІДЭА

З аграгарадку Альшаны працягваюць паступаць навіны пра канфлікты мясцовых жыхароў і міліцыі. Партал abw.by паведамляе пра чарговую гісторыю. Бяспраўніка, які хацеў збегчы ад міліцыянтаў, затрымлівалі ў доме яго брата. Як кажа сам альшанец, распыліўшы слезацечны газ.

Мужчына расказаў журналістам abw.by сваю версію падзей:

«Я пражываю ў аграгарадку Альшаны ў прыватным доме. У суботу, 17 сакавіка, я быў на заднім двары свайго дома, калі ўбачыў, што па двары бяжыць супрацоўнік міліцыі з надпісам на спіне «АМАП», ён накіраваўся ў мой дом. Я быў агаломшаны: нічога сабе, ні добры дзень, ні што здарылася, нават не спыталі, хто гаспадар і ці можна зайсці. Я, натуральна, спяшаюся следам і бачу, што амапавец, дастаўшы табельную зброю, пабег на другі паверх. У доме знаходзіліся дзеці, малодшай дачцэ — тры гадкі. Яна моцна спалохалася, убачыўшы чалавека са зброяй, які крычаў. У дзіцяці пачалася істэрыка. Амапавец забег у дзіцячы пакой наверсе, за ім следам — чарада іншых супрацоўнікаў міліцыі, АМАПу і ДАІ. Я крычаў, што я гаспадар дома, што я не даваў нікому права заходзіць у прыватны дом, прасіў усіх выйсці, патрабаваў дакументы, якія даюць права на такія дзеянні. Мяне ніхто не слухаў, на мае патрабаванні ніхто не рэагаваў, яшчэ і пагражалі прымяненнем фізічнай сілы да мяне, забаранялі здымаць на відэа. Гэта ў мяне ва ўласным доме мне забараняюць здымаць? У дзіцячым пакоі быў мой родны брат Сяргей. Супрацоўнікі ці то АМАПу, ці то ДАІ распылілі ў дзіцячым пакоі слезацечны газ, пах якога разышоўся па ўсім доме. Ад гэтага стала дрэнна дзіцяці».

Высветлілася, што Сяргей, брат Івана, катаўся без правоў, пасля чаго вырашыў збегчы ад міліцыі. Нічога лепш не прыдумаў, чым бегчы ў дом брата.

«Рашэннем суда я пазбаўлены правоў кіравання тэрмінам на пяць гадоў, — распавёў Сяргей. — Але 17 сакавіка сеў за стырно. Калі ехаў, то ўбачыў ззаду экіпаж ДАІ. Сустрэча з імі не ўваходзіла ў мае планы, я паспрабаваў уцячы. Пакінуўшы аўтамабіль, я забег у дом брата, пасля чаго ўсё і пачалося. Проста ў дзіцячым пакоі мне ў твар пырснулі бруёй газу, надзелі кайданкі, адначасова зламаўшы мэблю. Я прызнаю, што не меў права так паступаць, але дзеянні супрацоўнікаў відавочна выйшлі за мяжу дапушчальнага. У доме малыя дзеці, а яны са зброяй наперавес сталі распыляць газ. У выніку мяне да 19 сакавіка пратрымалі ў ізалятары, склалі пратаколы за язду без правоў і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і адпусцілі».

Цяпер Іван збіраецца ісці скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыянтаў. Праверку іх паводзінаў праводзіць і Следчы камітэт.

Самога бяспраўніка Сяргея будзе чакаць адказнасць за незаконнае кіраванне машынай.

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць