Грамадства55

Віншаванне на Вялікдзень ад Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага: Бог сярод нас!

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне!

«Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў» (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю!

Радасным «Алелюя» мы зноў вызнаем праўду пра тое, што Езус жыве! Вяртаючыся да Евангельскіх падзей, мы прагнем разам з апосталамі перажыць іх здзіўленне і радасць ад сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом. Прайсці па дарозе ў вёску Эмаус, услухоўваючыся ў тлумачэнне прароцтваў Святога Пісання, разам з апосталам Пятром закінуць сеці ў возера на слова Уваскрослага Настаўніка, Які стаіць на беразе і чакае, каб накарміць сваіх вучняў рыбай і хлебам. І, безумоўна ж, разам з апосталам Тамашам дакрануцца да ранаў Збаўцы, вызнаючы, што яны належаць «…майму Пану і майму Богу» (пар. Ян 20,28).

Гэта не павінны быць толькі ўспаміны. Уваскрослы Езус і сёння прагне ісці з намі дарогамі нашага жыцця, быць дапамогай і падтрымкай у нашай працы, туліць нас да Свайго Параненага Сэрца ў хвіліны выпрабаванняў і роспачы. Ён і надалей прысутны сярод тых, хто Яго шукае, і надалей прыходзіць да нас у сваім Слове, Сакрамантах і ў іншым чалавеку. Бо як Сам сцвярджаў, паводле Евангеліста Мацвея: «…Вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку» (Мц 28.20).

Жадаю вам, дарагія браты і сёстры, каб няспынна памяталі пра гэтую прысутнасць Уваскрослага Збаўцы не як суровага суддзі, а як літасцівага Сябра і Міласэрнага Айца. Бо Ён ведае людское жыццё, яго пасткі, недахопы і сапсаванасць, а разам з тым ведае, як зрабіць яго лепшым. Няхай дзякуючы такой веры ваша радасць будзе поўнай, надзея трывалай, а любоў дзейснай!

Хрыстос Уваскрос! Алелюя! Са святам!

Божага супакою, святла і бласлаўлення!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»12

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»12

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць