14 кастрычніка Расейская праваслаўная царква сьвяткуе Пакроў Найсьвяцейшай Багародзіцы — адно зь вялікіх царкоўных сьвятаў.
14 кастрычніка Расейская праваслаўная царква сьвяткуе Пакроў Найсьвяцейшай Багародзіцы — адно зь вялікіх царкоўных сьвятаў.
Пакроў ўшаноўваюць толькі хрысьціяне ўсходняй традыцыі, і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.Каталікі лацінскага абраду гэтага сьвята ў сваім календары ня маюць.
Да ўстанаўленьня сьвята спрычынілася зьяўленьне ў 910 годзе Дзевы Марыі сьвятому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Ўлахернскім храме Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Канстантынопалі. Падчас малебна за ўратаваньне сталіцы Бізантыі ад паганцаў, якія аблажылі горад, сьвяты Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Багародзіцу, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі. Пакроў-амафор стаўся сымбалем апекі і заступніцтва Божай Маці над людзьмі.
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары