Улада1919

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму парламент у Беларусі не працуе

На сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку дэпутатка падзялілася парадкам вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў і жорстка раскрытыкавала яго.

Ганна Канапацкая.

На дакуменце з асноўнымі пунктамі да абмеркавання бачна, што большасць з іх — учорашні дзень. «Чаму так адбываецца?», — задаецца пытаннем дэпутатка, і сама на яго адказвае.

«Многія дэпутаты публічна самі адказваюць на гэтае пытанне, зневажаючы сябе: рыхтаваць законапраект доўга, прасцей правесці яго праз указ ці дэкрэт прэзідэнта. Што ж ты за дэпутат такі, прадстаўнік заканадаўчай галіны ўлады, абраны народам, калі аддаеш свае паўнамоцтвы выканаўчай уладзе? Калі працэдура распрацоўкі, узгаднення і прыняцця законапраектаў складаная і састарэлая (а гэта сапраўды так, да двух гадоў можа сысці на рэалізацыю), то яе неабходна мяняць у першую чаргу, а не бегаць на паклон да прызначаных чыноўнікаў.

Ганна лічыць, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны мець свой Цэнтр заканадаўства, які дапамагаў бы ў распрацоўцы законапраектаў. Такая структура існуе, але яна падначалена Адміністрацыі прэзідэнта.

Акрамя таго, у Беларусі адсутнічае школа падрыхтоўкі будучых дэпутатаў, таму «многія з іх не ведаюць, у які бок падацца, і праседжваюць штаны ў кабінетах за народныя грошы».

Выхад з сітуацыі, што склалася і пануе шмат год, дэпутатка бачыць у наступным:

«Першае, што неабходна зрабіць — гэта спрасціць працэдуру распрацоўкі і ўзгаднення законапраектаў, тэрмінова прыбраць штогадовае планаванне законаў указам прэзідэнта (гэта наогул нейкі недарэчны рудымент савецкай эпохі). Другое: перападпарадкаваць Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці Палаце прадстаўнікоў. Адміністрацыя прэзідэнта павінна выконваць свае функцыі, а не ўмешвацца ў заканатворчасць. Трэцяе: зацвердзіць бюджэт Палаты прадстаўнікоў (сёння яго няма наогул, дэпутатам плаціць… Адміністрацыя прэзідэнта) і штомесяц публічна даваць справаздачу аб яго выкананні, каб выбаршчыкі ведалі, колькі і на што трацяць народныя грошы іх абраннікі і суправаджаючыя працу структуры».

Нагадаем, нядаўна Канапацкая прапанавала ўсім ахвочым перапісаць законы разам праз GoogleDocs, стварыць нешта кшталту электроннага народнага Парламента. Каб кожны ахвотны беларус мог унесці свае прапановы па новых законах ці выказаць заўвагі па тым, што дзейнічаюць.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі11

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць