Культура77

У Мінску адбываецца выстава «Код: 25.03.18», прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

4 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя выставы «Код: 25.03.2018».

Выстава адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народный Рэспублікі. Фармат выставы прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу стварэння твораў.

Сімвалічна, што назва выставы ўтрымлівае ў сабе вельмі пашыраны і актуальны ў наш час тэрмін. У абагуленым сэнсе «код» — уваходныя дадзеныя, якія прадстаўляюць пэўную інфармацыю для счытвання ў зручным і зразумелым для атрымальніка выглядзе. Апрача таго, з шэрагу яго вызначэнняў, «код» — камбінацыя лічбаў і літар, што пазначае пэўны аб'ект дзеля адрознення яго ад іншых падобных аб'ектаў. У навуцы добра вядомае паняцце «генетычнага коду» — паслядоўнасці запісу клеткавай інфармацыі, якая дазваляе нам існаваць менавіта ў выглядзе чалавека. У культуры «код» — таксама зашыфраваная ў нейкай форме інфармацыя, што ідэнтыфікуе культуру як унікальную. Культурны код вызначае набор выяў, якія злучаны з якім-небудзь комплексам стэрэатыпаў у свядомасці. Але збольшага «код» — гэта культурнае несвядомае. Не тое, што здаецца ці выразна ўсведамляецца, а тое, што прыхавана ад разумення, але выяўляецца ва ўчынках. Культурны код нацыі дапамагае разумець рэфлексіі яго носьбітаў.

Для калектыўнага несвядомага нашай нацыі 25.03.2018 — гэта зусім не шараговая паслядоўнасць лічбаў на календары. Гэта ключавы код да ўспамінаў пра тыя драматычныя падзеі, што ў сакавіку 1918 года запусцілі незваротны працэс, вынікам якога і сталася існаванне на сучаснай мапе свету дзяржавы Рэспубліка Беларусь.

У выставе, якая прапануецца гледачу, беларускія мастакі розных пакаленняў прадэманструюць, што мары і ідэалы заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і сёння, быццам паходня, асвятляюць іх шлях, матывуючы на стварэнне твораў, якія, аддаючы належную даніну павагі гераізму і самахвярнасці бацькоў-заснавальнікаў БНР, не толькі адлюстроўваюць у той ці іншай форме падзеі стогадовай даўніны, але па свайму зместу з’яўляюцца актуальнымі развагамі мастакоў аб складанасцях часу, яго новых сэнсах і выкліках, будучым лёсе нашай краіны.

Тэрмін правядзення выставы:

з 4 па 15 красавіка 2018 года, штодзень з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49, (017) 290-60-10 — Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 — Беларускі саюз мастакоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць