Эканоміка44

Сямашка: Беларусь адновіць перамовы наконт газу пасля фарміравання ўрада Расіі

Фота Сяргея Гудзіліна

Улады Беларусі плануюць аднавіць перамовы з Расіяй наконт газу пасля фармавання Масквой новага ўрада. Пра гэта паведаміў ТАСС віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка ў кулуарах Краснаярскага эканамічнага форуму.

«Чакаем фарміравання (новага ўрада РФ пасля інаўгурацыі прэзідэнта 7 мая), зразумела па-чалавечы чаму так адбываецца», - сказаў ён. «Гэта, безумоўна, гэта абавязковая ўмова», - заявіў Сямашка, адказваючы на пытанне, ці чакае Мінск фармавання новага ўрада РФ для аднаўлення перамоў па газе.

Ён таксама дадаў, што абмяркуе дату перамоваў са сваім расійскім калегам Аркадзе Дварковічам 13 красавіка.

«Размова будзе кароткай — калі адновяцца газавыя перамовы», - сказаў ён. Сямашка адзначыў, што запланаваныя для абмеркавання і іншыя тэмы, якія тычацца эканамічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, але ў рамках трыццаціхвіліннай сустрэчы падрабязна спыніцца на кожным пытанні не атрымаецца.

Сямашка таксама дадаў, што Беларусь чакае пастаўкі нафты з РФ у 2018 годзе ў аб'ёме 18 млн тон.

«У нас у балансе запісана 24 (млн тон), але там ёсць розныя схемы. Рэальна 18 млн тон мы атрымаем, перапрацуем, нас гэта цалкам задавальняе ў гэтым годзе», - сказаў ён

Каментары4

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць