Грамадства1414

Беларусь хоча збудаваць уласны нафтапорт у Рызе

Тэрмінал разьлічаны на перавалку 10 млн т нафты ў год. Гэта больш чым агульнае ўнутранае запатрабаваньне беларускай гаспадаркі ў нафце на сёньня. Ён мае паўстаць адначасова з пабудовай Расіяй нафтаправоду БТС-2 у абыход Беларусі.

ТАА СП «Baltic Oil Terminal», якое ўваходзіць у структуру холдынгавай кампаніі DINAZ, і канцэрн «Белнафтахім» плануюць пабудаваць нафтаналіўны тэрмінал на тэрыторыі Рыжскага свабоднага порта.
Аб гэтым на пасяджэнні латвійска-беларускага інвестыцыйнага форуму заявіў прэзідэнт холдынгавай кампаніі DINAZ Мікалай Ермалаеў.

Паводле яго слоў, цяпер праект знаходзіцца на разглядзе Мінэканомікі. «Міністэрства ажыццявіць экспертызу праекта і, спадзяюся, да канца года прыме рашэнне», — сказаў прэзідэнт кампаніі.

Мікалай Ермалаеў адзначыў, што ў лістападзе мае быць замоўлены праект аховы навакольнага асяроддзя. Калі ён будзе гатовы і абаронены, можна будзе пачынаць будаўніцтва тэрміналу.

Яно мае пачацца пры канцы 2009 года і завершыцца ў 2011 годзе. Кошт праекта складзе каля 170 млн еўра.
Пры гэтым долі кампаніі ТАА СП «Baltic Oil Terminal» і канцэрну ён не агучыў, але запэўніў, што гэта будзе сумеснае прадпрыемства на парытэтных пачатках.

Тэрмінал разлічаны на перавалку 10 млн т нафты і нафтапрадуктаў у год. Ён размесціцца на пляцоўцы 27 га і будзе складацца з двух прычалаў, агульны аб'ём рэзервуарнага парку — каля 370 тыс. куб. м. Прадугледжана прымаць і загружаць/разгружаць танкеры з дэдвэйтам да 80 тыс. т.

Варта адзначыць, што

10 мільёнаў тонаў — гэта палова цяперашняга агульнага спажывання нафты Беларуссю і больш чым агульнае ўнутранае запатрабаванне беларускай гаспадаркі ў нафце на сёння.
Можна прадказаць, што такі аб'ём будзе цалкам пакрываць унутранае запатрабаванне беларускай эканомікі з улікам яе росту да 2011 году. Заўважна, што
тэрмінал мае паўстаць адначасова з пабудовай Расіяй нафтаправоду БТС-2 у абыход Беларусі.
Ня выключана, што калі Расія не здолее зрэалізаваць такую амбітную інвестыцыю, то і праект тэрміналу ў Рызе можа легчы пад сукно.

Нагадаем, што блізка ад месца магчымага нафтапорту праходзіць нафтаправод Полацак-Вэнтспілс, які можна выкарыстоўваць і ў рэвэрсным рэжыме.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць