Культура2525

Два студэнты стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі

Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальным праектам.

Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыкляпэдыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Ня кожная краіна сьвету можа пахваліцца такім электронным даведнікам. А пачалі працу над праграмай Аляксей ды Мікалай яшчэ два гады таму, калі сканчалі школу.

Аляксей, распавядзіце, калі ласка, у чым сэнс створанай вамі праграмы «Спадчына», што яна зьмяшчае?

А. Кульбіцкі: «Спадчына» – гэта электронны даведнік па гісторыі ды культуры Беларусі. Праграма складаецца з разьдзелаў «Інфармацыя», «Экскурсыі», «Выявы», «Вайсковая справа», «Літаратура» ды іншых. Тут можна знайсьці сьціслы курс па гісторыі Беларусі, мапы нашай краіны ад часоў Полацкага Княства да сучаснасьці, шмат экскурсій, якія распрацаваныя намі, каб заахвоціць беларусаў і замежнікаў вандраваць па нашай краіне, аглядаць нашыя помнікі архітэктуры. Апроч таго, тут ёсьць аб’ёмныя 3D-мадэлі помнікаў архітэктуры. Гэта зроблена для таго, каб чалавек, які не бываў, скажам, у Мірскім замку, змог, седзячы за кампутарам, паглядзець яго з усіх бакоў на сваім маніторы.

— Мікалай, наколькі тэхнічна складана было стварыць такую цікавую праграму?

М. Дзятлаў: Ведаеце, даволі складана, бо тут ужытыя ўсе сучасныя кампутарныя тэхналёгіі. Па сканчэньні працы мы плянуем выдаць праграму на дысках. Чаму на дысках? Бо гэта зручней за сайт. На сайце будуць паменшаныя здымкі, туды ня выкладзеш вялікае відэа, гукавыя файлы. Ня ўсе маюць хуткасны інтэрнэт, таму гэта проста бессэнсоўна. А праграма займае каля 700 мэгабайтаў, таму дыск – самы зручны варыянт.

— Адкуль у вашым юным веку такія тэхнічныя веды?

М. Дзятлаў: Мы разьвіваліся разам з праграмай. Напачатку, як я зараз магу сказаць, зусім нічога ня ведалі. Але калі ўзьнікалі нейкія цяжкасьці, мы спрабавалі іх вырашыць, вучыліся, дасканаліліся, каб зрабіць гэтую праграму больш прыладнай для працы. І магу сказаць, што ў нас атрымалася зрабіць добры інтэрфэйс, які будзе зразумелы нават нявопытнаму карыстальніку. У часе працы нам давялося засвоіць шмат новага: праграмы Flash, 3d-max, мовы праграмаваньня…

— Аляксей, ствараць гэтую праграму вы пачалі яшчэ ў школе. Што сталася штуршком?

А. Кульбіцкі: Усё пачалося з таго, што недзе клясе ў 10-й мы зь Мікалаем пачалі цікавіцца гісторыяй. Гэтаму спрыялі цікавыя школьныя ўрокі, а таксама нашыя супольныя вандроўкі па гістарычных мясьцінах Беларусі. Вандруючы, мы зразумелі, што такога вось электроннага даведніка папросту няма. А здорава было б яго мець! Вось мы нясьціпла й вырашылі запоўніць гэты прагал.

— Аляксей, наколькі я разумею, ствараючы гэтую праграму ў школе, вы перасьледавалі яшчэ й мэту безь іспытаў паступіць ва ўнівэрсытэт. І гэта Вам удалося?..

А. Кульбіцкі: Напраўду, узьніклі пэўныя перашкоды. Мы хацелі падаць праграму на ўсебеларускія алімпіяды па гісторыі ды праграмаваньні. І калі б мы здабылі якое прызавое месца, дык безь іспытаў паступілі б ва ўнівэрсытэты. Але нашае месца было толькі трэцім, першую прэмію здабыла нейкая дзяўчына з «ідэалягічна правільным» праектам пра «Лінію Сталіна»… А мы зь Мікалаем усё адно самастойна паступілі ў ВНУ.

— А вы, Аляксей, што новага адкрылі й здабылі ў часе стварэньня праграмы?

А. Кульбіцкі: У часе працы я, можна сказаць, абраў сваю будучую прафэсію. Бо калі раней я вагаўся між некалькімі варыянтамі, дык тут пэўна вызначыўся, што хачу займацца кампутарным дызайнам ды графікай.

— Аляксей, ці быў у вас нейкі дарадца ў часе стварэньня «Спадчыны»?

А. Кульбіцкі: У тэхнічным пляне нашымі рэцэнзэнтамі й дарадцамі былі нашыя школьныя настаўнікі, а таксама кнігі, якія можна набыць у любой кнігарні. У гістарычным пляне зноў жа дапамагалі настаўнікі, а таксама наш знаны пісьменьнік-гісторык Уладзімер Арлоў.

— Аляксей, калі чакаць выхаду праграмы ў тыраж?

А. Кульбіцкі: Думаю, што мы зробім такі падарунак беларусам да Новага году!

Каментары25

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць