Улада4949

Лябедзька сыходзіць: палітык пакідае кіраванне АГП пасля 18 гадоў старшынства

У хуткім часе мае адбыцца з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дзе адбудуцца выбары новага старшыні. 

Гэтым разам кандыдатуры на лідарства дзьве, і сярод іх няма Анатоля Лябедзькі — барацьба разгорнецца паміж Васілём Паляковым і Ганнай Канапацкай. 

Выходзіць, пасля 18 гадоў лідарства ў партыі Анатоль Лябедзька вырашыў сысці? Пра гэта палітык расказаў «Нашай Ніве». 

«Гэта праўда, цяпер я займаюся сваімі надзённымі справамі і не маю ў сваім графіку пункта аб балатаванні ў старшыні АГП. Чым буду займацца далей? Вазьму нейкі тайм-аўт, вызначуся…», — сказаў Лябедзька. 

Мы папрасілі яго падсумаваць 18 год свайго старшынства ў партыі. 

«Самаацэнка будзе хіба што няслушнай — хай іншыя ацэняць. Галоўнае, пры сённяшняй хліпкасці беларускай партыйнай сістэмы АГП, усё ж такі, на фоне іншых палітычных структур выглядае, мне падаецца, трохі лепш. З гледзішча патэнцыялу, інфраструктуры, захавання традыцый. Вядома, што самая галоўная праблема, якая замінала нам развівацца — гэта адсутнасць выбараў. Вось, гэта тое чаго бракуе, што не дае магчымасці зірнуць, які рэальны патэнцыял партыі», — сказаў Лябедзька. 

Мы таксама ўдакладнілі, ці не можа паўтарыцца такой, уласцівай Беларусі сітуацыі, калі кіраўнікі партый, страціўшы лідарства, стваралі нейкія альтэрнатыўныя рухі. 

«Не, такіх планаў у нас няма, — сказаў Лябедзька. — Я чалавек каштоўнасны і ідэалагічны. Тыя людзі, якія ў партыі, яны для мяне камфортныя як для палітыка і каштоўныя як для чалавека». 

Каментары49

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі31

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

Трамп паабяцаў увесці 200‑працэнтны тарыф на французскія віны8

Трамп пакуль не збіраецца сустракацца з Зяленскім у Давосе

Экранка? У Беларусь завезлі новы «Аватар» — гледачы наракаюць на кепскую якасць1

Гэта можа вызначыць будучыню інтэрнэт-пакупак. Справа Amazon супраць заснаванага беларусам Perplexity2

Пажылая жанчына ў буфернай зоне на Данбасе папрасіла хлеба праз надпіс на снезе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі31

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць