Культура

Стартуе фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»

Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў.

Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

1. «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)

Усе працы павінны мець наступныя звесткі:

імя і прозвішча (па жаданні — нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.

Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук

Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы‑пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт‑старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя арыгінальнымі прызамі ад кампаніі «Будзьма!».

У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты «Гран‑пры» конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтэрнэце.

Адрас для дасылкі: [email protected]

Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77

budzma.org

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць