Свет33

Сенатар Маккейн не хоча, каб Трамп прысутнічаў на яго пахаванні

Сям’я Джона Маккейна па «стане на сённяшні дзень» плануе запрасіць на яго пахаванне віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пэнса, а не прэзідэнта Трампа, праз «напружаныя дачыненні» рэспубліканскага сенатара з гаспадаром Белага дома. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на The New York Times.

Афіцыйнай інфармацыі пра стан здароўя Джона Маккейна няма, але ўскосныя прыкметы сведчаць, што ён вельмі цяжкі. У ліпені 2017 года ў Маккейна быў дыягнаставаны рак мозгу. У тым жа месяцы ён разышоўся са сваёй партыяй і прагаласаваў супраць адмены рэформы сістэмы мэдыцынскага страхавання, ажыццёўленай Баракам Абамам. Гэты крок сенатара настолькі раззлаваў Дональда Трампа, што больш як праз паўгода ён нагадаў яго Маккейну на партыйнай канферэнцыі.

У 2015 годзе Трамп заявіў, што Джон Маккейн, вайсковы лётчык, ветэран в'етнамскай вайны, не з'яўляецца «героем», паколькі быў зьбіты над Ханоем і правёў шэсць гадоў у палоне.

Трампа не было сярод запрошаных на пахаванне былой першай лэдзі Барбары Буш, якая памерла ў мінулым месяцы. Тады Белы дом выдаў заяву, што прэзідэнт не будзе прысутнічаць на пахаваньні, бо «паважае сям’ю Буш і разумее, што арганізацыя яго асабістай аховы можа перашкодзіць правядзенню жалобнай цырымоніі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць