Культура88

Ведай свае грошы

Багата ілюстраваная, на добрай паперы кніга нарадзілася з ініцыятывы супольнасьці карыстальнікаў парталу «Ізрой». Калекцыйная спадчына Вялікага Княства. Мапы—Гравюры—Манэты—Пячаткі. — Менск: выд. І.П. Логвінаў, 2008.

Калекцыйная спадчына Вялікага Княства. Мапы—Гравюры—Манэты—Пячаткі. — Менск: выд. І.П. Логвінаў, 2008. Аўтарскі калектыў: Дз.Гулецкі, Р.Галоўчанка, А.Грамыка, Ю.Дзенісенка, А.Крываручка, С.Лак, Р.Равяка, У.Юргенсон. — 177 с. — 500 ас.

Багата ілюстраваная, на добрай паперы кніга нарадзілася з ініцыятывы супольнасьці карыстальнікаў парталу «Ізрой».

Мэта кнігі — паказаць сучасьнікам спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Трое зь цяперашніх аўтараў (Дз.Гулецкі, А.Грамыка, А.Крываручка) летась ужо выдалі кнігу «Манэты Беларусі да 1707 году».

Першы разьдзел кнігі прысьвечаны мапам і гравюрам, што зьвязаныя з ВКЛ. Гэта першая спроба сыстэматызаваць цікавую, але мала вядомую для большасьці галіну нашай спадчыны. Прадстаўленыя вядомыя і мала вядомыя старажытныя мапы ВКЛ і гравюры беларускіх гарадоў. Ёсьць табліцы з аўкцыённымі коштамі некаторых выданьняў.

Пры канцы кнігі пададзеныя парады — «Мапы ў інтэр’еры» — аб правільным разьвешваньні, доглядзе і захоўваньні старажытных мапаў і гравюраў.

Другі разьдзел кнігі прысьвечаны манэтам, што абарачаліся на землях Беларусі ад часоў Ягайлы да апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. Зьмешчаны пашыраны каталёг з прыблізнымі коштамі на беларускім рынку.

Прадстаўленыя дасьледаваньні беларускіх нумізматаў па літоўскіх манэтах Аляксандра Казіміравіча і Жыгімонта Старога, полацкіх фальшыўках лівонскіх манэт, літоўскіх барацінках 1660—1661 гг. і вытворчасьці манэт за часамі Панятоўскага. Чытача зацікавіць таксама невялікія зацемкі «Цікавыя факты», пададзеныя ці не на кожнай старонцы аб працы мынцаў (манэтных двароў), каралеўскія прывілеі і іншыя падзеі, зьвязныя з вытворчасьцю манэт на землях ВКЛ.

Трэці разьдзел прадстаўляе прыватныя пячаткі ВКЛ. Кніга прапануе шматлікія фота пячатак літоўскай шляхты, заможных месьцічаў і габрэйскіх гандляроў, што захоўваюцца ў прыватных калекцыях і публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.

Кніга станецца ня толькі добрым айчынным дапаможнікам для калекцыянэраў, але ж і заахвоціць шмат каго да зьбіраньня старажытных рэчаў, зьвязаных зь Вялікім Княствам.

Руслан Равяка, Баранавічы

Каментары8

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць