Усяго патроху8484

Шматдзетны бацька крытыкуе сучасных мужчын: «Яны забыліся пра сваю ролю ў сям'і»

Пра адказнасць таты за будучы лёс дзіцяці мы пагутарылі з кіраўніком установы «Бацькоўства» Аляксандрам Вялічкам, які выхоўвае чацвярых дзяцей.

Даведка: «Бацькоўства» — сацыяльна-асветніцкая ўстанова, галоўнымі задачамі якой з'яўляецца пераадоленне сацыяльнай і рэальнай безбацькоўшчыны і прадухіленне разводаў. Кіруе арганізацыяй Аляксандр Вялічка, які ўпэўнены, што ўсе негатыўныя сямейныя працэсы ў беларускім грамадстве адбываюцца па віне мужчын.

Аляксандр з сям'ёй.

Аляксандр перакананы, што ў Беларусі адна з самых нізкіх у свеце ўцягнутасцяў бацькі ў выхаванне дзіцяці. Нібыта толькі кожны 4% татаў актыўна ўдзельнічаюць у гэтым працэсе.

Ад рэдакцыі: Падлікі «Бацькоўства» сумнеўныя. Супрацоўнікі правялі апытанне сярод 100 падлеткаў узростам ад 14 да 18 гадоў, якіх сустрэлі ў мінскім спальным раёне Лошыца. Вынікі такога даследавання нельга механічна пераносіць на ўсю Беларусь праз малую колькасць і дзіўную выбарку рэспандэнтаў. 

«56% апытаных падлеткаў не бачаць у лёгкіх правапарушэннях нічога крымінальнага; 27% не бачаць нічога заганнага ў бытавым гвалце; 18% з лёгкасцю ставяцца да сур'ёзных злачынстваў; 51% бачаць злачынны, крымінальны асяродак рамантычным», — расказвае Аляксандр.

Ды і статыстыка па іншых паказчыках несуцяшальная. Беларусь у сусветных лідарах па разводах.

«У корані ўсёй праблемы ляжыць безбацькоўства. Разводы, наркаманія, няпоўныя сем’і і гвалт у сям’і — гэта ўсё адбываецца з той прычыны, што мужчыны забыліся пра сваю ролю ў сям’і. Бацькі адвыклі ад таго, што дзеці — цэнтр іх жыцця», — засмучаецца Аляксандр.

«Для мяне самога мае дзеці заўсёды будуць на першым месцы. І я хачу да іншых мужчын данесці, што так і павінна быць. Я выкладаў ва ўніверсітэце. Я прыходзіў часам на пары са сваёй трохгадовай дачкой, садзіў яе на шыю і працягваў заняткі. Студэнты абураліся. Маўляў, што гэта такое, вы няправільна выхоўваеце дзяцей». На што я адказваў: «Калі каму-небудзь перашкаджае дзіця, вы можаце выйсці з аўдыторыі. Але ніхто не выходзіў».

Аляксандр расказвае, што шмат гутарыць з падлеткамі. І што амаль усе на пытанне: «Кім вы хочаце стаць у будучыні, пра якую прафесію марыце?» — адказваюць: «Я не ведаю».

«Гэта адбываецца таму, што дзецям бацька не заклаў жыццёвых каштоўнасцяў. Тых цаглінак, за якімі стаіць поспех дзіцяці. Іх, дарэчы, усяго чатыры. І не маці павінна іх закласці, а толькі тата».

Першая цаглінка — гэта бяспека. У тым ліку эмацыйная. Бацька павінен даць гарантыю таго, што дзіця будзе разумець, што яму заўсёды дадуць яшчэ адзін шанец. Што яго ў сям’і ніхто не пакрыўдзіць і не асудзіць.

Другое. Дапамагчы дзіцяці адказаць на пытанне: «Хто я?». Узяць маленькага чалавека за руку і паказаць яму зорнае неба. Патлумачыць, што такое гонар, расказаць, што значыць быць мужчынам. Маленькай дачцэ як мага часцей казаць, што яна прынцэса.

У Аляксандра чацвёра дзяцей. Двое хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі.

Аляксандр на адным простым прыкладзе тлумачыць, што значыць казаць дзіцяці, што яно асаблівае:

«Неяк давялося пачуць, як адзін бацька ў двары адчытваў свайго сына за нейкую правіннасць: «Сын, ты выбітны чалавек, у цябе вялікая будучыня, а ты паводзіш сябе як дурань. Сорамна».

Трэцяе. Навучыць дзіця быць лідарам. Але лідара не бывае без адказнасці. Таму важна, каб дзіця бачыла праблему і брала адказнасць за яе. Адказнасць за свой пакой, за свой клас, за сваю школу. Лідар — гэта не той, хто камандуе, а той, хто не можа прайсці міма праблемы.

Чацвёртае. Закласці маральныя прынцыпы.

«Неяк у майго знаёмага дзеці гулялі са свечкай у шафе і падпалілі адзенне. Хутка полымя распаўсюдзілася па доме. Трэба было ратавацца. Мой знаёмы ратаваў грошы, яго жонка — каштоўнасці, а дачка — постар гурта «Звері». У крытычнай сітуацыі мы будзем ратаваць усё самае дарагое. І задача бацькі закласці гэтыя правільныя арыенціры».

Ва ўстанове «Бацькоўства» Аляксандр праводзіць семінары і трэнінгі, на якіх вучыць бацькоў, як стаць добрымі татамі.

«Шкада, але 95% нашых наведнікаў прыходзяць на семінар, таму што іх прывялі і запісалі жонкі або цешчы. На першых занятках, якія мы назвалі «ўсведамленне», мы расказваем пра тое, што ніколі не позна ўключыцца ў жыццё свайго дзіцяці».

Планы ўстановы амбітныя.

«Мы хочам ахапіць усю краіну. Да нас прыходзяць розныя таты. І мы хочам, каб тыя, каму мы дапамаглі, заставаліся ў нашай установе і самі вучылі іншых выпраўляць свае памылкі».

Акрамя ўласнага досведу, «Бацькоўства» працуе з псіхолагамі, сацыёлагамі, нейрабіёлагамі, неўролагамі.

«Спецыялісты вельмі простымі словамі тлумачаць складаныя на першы погляд рэчы. Напрыклад, чаму голас менавіта бацькі важны, пакуль дзіця яшчэ не нарадзілася. Да голасу маці дзіця звыклае. Гэты голас суправаджае яго паўсюль. А голас бацькі — гэта любячы голас звонку.

Я, напрыклад, са сваім сынам, пакуль ён яшчэ не нарадзіўся, гуляў у футбол. Націснеш на жывот мамы — ён адказвае. Націснеш у іншае месца — ён адгукаецца там. Гуляў, пакуль жонка не стала праганяць».

Ролю бацькі ў сям’і Аляксандр параўноўвае з падмуркам дома.

«У маёй мамы ад часу разбурыўся ў доме падмурак. Пазвалі спецыялістаў. Тыя паднялі яго дамкратамі, вычысцілі адтуль старыя, разбураныя камяні, паклалі новыя, залілі цэментам. Умацавалі. І дом стаіць як мае быць. І ў і гэтым я бачу сэнс сваёй працы. Хочацца, каб беларускія мужчыны ачысцілі свой падмурак ад усяго лішняга і сталі для дзяцей той асновай, з якой аднойчы вырасце надзейны, моцны дом».

Ці прадугледжвае сістэма каштоўнасцяў Аляксандра фізічныя пакаранні?

«Перад тым, як брацца за рэмень, трэба выслухаць дзіця, каб пакаранне не пераўтварылася ў акт гвалту. Як паказвае мой шматгадовы вопыт, то пасля гутаркі жаданне браць рэмень прападае. У нас есць пэўная паслядоўнасць пакарання. Караць трэба за хлусню, за капрызы і за непаслухмянства. І мае дзеці, хоць, бывае, і не з першага разу, але разумеюць словы, таму браць рэмень у рукі выпадала вельмі рэдка».

Каментары84

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць