Грамадства2424

Прэзідэнты Нямеччыны, Польшчы і Аўстрыі прыедуць у Беларусь на адкрыццё мемарыяла ў Трасцянцы

На 29 чэрвеня запланаванае адкрыццё мемарыяла ахвярам нацызму ў вёсцы Трасцянец пад Мінскам. Чакаецца, што жалобную цырымонію наведаюць прэзідэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі, піша Радыё Свабода.

Пра гэта стала вядома падчас прэзентацыі 7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі інфармацыйна-дакументальнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць». Арганізатары імпрэзы — Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Раў, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы», Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

«Пацверджаны ўдзел дзейнага аўстрыйскага прэзыдэнта Аляксандра Ван дэр Бэлена і былога прэзыдэнта Хайнца Фішара — сваякі ягонай жонкі загінулі менавіта ў Трасцянцы, — сказалі Свабодзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры. — Што тычыцца прыезду нямецкага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера, яшчэ раней праз дыпламатычныя каналы была ўзгодненая дата 29 чэрвеня, чакаецца канчатковае пацьверджанне».

Апроч таго, афіцыйныя запрашэньні накіраваныя прэзідэнтам Ізраіля, Польшчы, Чэхіі, пра канчатковае рашэнне Мінск яшчэ не праінфармаваны.

Цырымонія пачнецца 29 чэрвеня а 12-й гадзіне.

Каментары24

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць