Эканоміка1717

Уладальнікі прыватных заправак патрабуюць падняць цэны на паліва і пагражаюць звальненнямі работнікаў

Уладальнікі сямі сетак АЗС просяць улады зрабіць «тэрміновыя захады» па паляпшэнні фінансава-эканамічных умоў працы, абмежаваць рост тарыфаў на тавары і паслугі арганізацый з манапольным становішчам. Гэта вынікае са звароту аператараў найбуйнейшых заправак Беларусі ў адрас дзяржорганаў (ёсць у распараджэнні рэдакцыі).

Дакумент падпісалі кіраўнікі «Лукойл-Беларусь» (брэнд АЗС «Лукойл»), «РН-Захад» («Славнефть»), «Юнайтэд Компані», «НафтаХімТрэйдынг» («Трайпл»), «Астатрэйдынг» (А-100), «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт» («Газпром нафта») і «Татбелнафтапрадукт» («Татнафта»). Гэта значыць заклапочанасць выказалі ўсе найбуйнейшыя аператары, па-за выключэннем падкантрольнай дзяржаве «Беларуснафты».

У лісце гаворыцца, што пачынаючы са студзеня 2015 года маржынальны даход прадпрыемстваў ад рознічнага гандлю палівам практычна не змяніўся, што абумоўлена яго прамой залежнасцю ад цаны рэалізацыі, якая рэгулюецца «Белнафтахімам». Пры гэтым выдаткі па асноўных артыкулах павялічыліся. Плата за электраэнергію павысілася на 53%, водазабеспячэнне — на 31%, газ для ацяплення - на 30%, арэндная плата за зямлю і зямельны падатак павялічыліся на 58-78%, паслугі МУС па ахоўнай дзейнасці - на 40%.

Акрамя таго, павелічэнне абсалютнай рознічнай цаны на паліва прывяло да росту выдаткаў на банкаўскія паслугі (інкасацыю, эквайрынг) на 13%. Рост курсу даляра (на 68%) забяспечыў рост коштаў на абсталяванне і камплектуючыя ў прапарцыйных суадносінах.

Такім чынам, уладальнікі АЗС вымушаныя канстатаваць той факт, што «рост выдаткаў пры пастаянным маржынальным даходзе носіць працяглы сістэмны характар», што ўжо прывяло да адмоўных фінансавых вынікаў і, як следства, да спынення новых інвестыцый у бізнэс, зніжэння фінансавання ў асноўныя фонды. Кампаніі вымушаны разглядаць «пытанне скарачэння працоўных месцаў, што прывядзе да росту каэфіцыенту напружанасці на рынку працы, да павелічэння колькасці беспрацоўных».

«Назіраецца пастаяннае павышэнне камісій транснацыянальных кампаній Visa і Mastercard, павелічэнне банкамі Беларусі кошту эквайрынгу, што прыводзіць да адсутнасці цікавасці ў прадпрыемстваў развіваць і ўкараняць сучасныя тэхналогіі аплаты, якія ўжываюцца ў міжнародным фармаце», гаворыцца ў лісце.

Адмоўныя фінансавыя вынікі працы уладальнікаў сеткі АЗС прыводзяць да праблем крэдытавання ў банках, якія «падкрэсліваюць працягласць існуючых праблем», адсутнасці крыніц для правядзення індэксацыі заробкаў супрацоўнікаў, што «прыводзіць да росту напружанасці ў працоўных калектывах і адставанню ад мэтавага ўзроўню зарплаты ў 1000 рублёў».

Аўтары звароту таксама падкрэсліваюць, што маржынальны даход прадпрыемстваў прыкметна меншы, чым у калег у Расіі, Украіне і краінах Балтыі, дзе «канкурэнцыя мінімізавала даходнасць гульцоў рынка».

Нядаўняе дырэктыўнае «зніжэнне рознічных цэн на дызпаліва без карэкціроўкі цэнаў франка-станцыі» таксама прывяло да пагаршэння фінансавых вынікаў прадпрыемстваў.

У цяперашні час урад Беларусі адпрацоўвае механізм змены рознічных цэн паводле ўзроўню цаны на нафту, паведаміў 31 мая старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка. Ён канстатаваў, што ў сувязі з ростам цаны нафты павышэнне цэн на паліва непазбежна. Раней старшыня «Белнафтахіму» адзначаў, што пры кошце нафты 80 даляраў за бараль бензін павінен падаражэць на 24%. Пры гэтым улады не хацелі дапусціць ператоку паліва з памежных расійскіх рэгіёнаў, таму яны імкнуліся трымаць кошт нафтапрадуктаў на расійскім узроўні.

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць