11 чэрвеня на пашпартным кантролі ў аэрапорце пагранічнікі затрымалі перуанку, якая дала пашпарт, што ёй не належыць. Праз некалькі гадзін у рэжымнай зоне памежнікі знайшлі яе мужа, які заявіў пра страту пашпарта на тэрыторыі аэрапорта, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Прапусціўшы сваю жонку наперад на пашпартны кантроль, ён убачыў, што яе затрымалі і вырашыў пачакаць. Потым перуанец зайшоў у туалет, пераапрануўся і вырашыў пачакаць, калі памежнікі сыдуць. Пасля дзвюх гадзін чакання грамадзянін Перу пазбавіўся ад чужога пашпарта, змыўшы яго ва ўнітаз.
Сямейная пара затрыманая да высвятлення асобы.

Каментары