Літаратура3131

Стась Карпаў. Калі над вясковымі стрэхамі месяц засвеціць. Верш

Калі над вясковымі стрэхамі месяц засвеціць
І самае чорнае з чорным спляцецца ў суквецці,
То зменіцца голас старых, што ўвесь дзень гаманілі ля тыну,
Іх твары збялеюць і вочы заззяюць бурштынам.
Яны павыносяць бажкоў са спархнелых каморак
І, плачачы, будуць шаптаць у калодзежны морак:

— Ў людзей такія пяшчотныя, белыя шыі,
Галовы людскія нібыта ў пажоўклым кавылі.
— І сэрцы такія, што спіца навылет прашые.
— І целы такія, што спіца прашые навылет!
— Крыві ў іхных целах так мала, так мала, так мала,
Амаль і няма. І таму ад няма на амалі
У іх кожная ножка жыве, каб яе паламала.
— У іх кожная ручка жыве, каб яе паламалі.
Каб зводзіць пахілыя вузкія, вузкія плечы,
Рыпець і гайдацца, нібыта пяцелька на браме.
— Такія, нібыта каб толькі ламаць і калечыць
Ці песціць і гладзіць па свежананесенай ране.
— Іх жылы імкнуцца сабой завязацца на вузел
Ці лезуць з-пад скуры агрызкам капронавым вонкі.
— Бо ўсё, што рабіў іх кравец, — бессардэчна завузіў
І шыў усляпую, абмётваў, не бачачы кромкі.
— Ад рання да рання такія сляпыя, сляпыя,
Прыгожыя, тонкія, крохкія зрання да рання.
Яны паміраюць заўчасна такія любыя,
Бо створаны так — для заўчаснасці і памірання.

Так будуць старыя глядзець у калодзежны сподак,
І шэпт іх заціхне, і рэха закончыць размову.
А слёзы, якія, зляцеўшы, застынуць у водах,
На дне месяц прыме лагодна за дождж бурштыновы.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць