Здарэнне адбылося на выходных. 50-гадовая жанчына ледзь не пазбавіла жыцця сына, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Вечарам паміж сваякамі ўзнікла спрэчка. Маці не спадабалася, што сын прывёў дадому дзяўчыну.
Маладыя людзі жылі разам ужо некалькі тыдняў, і маці ўвесь гэты час не падабалася прысутнасць дзяўчыны.
Гэтая тэма і стала прычынай канфлікту. Маці наразала каўбасу, увесь час нагаворваючы на дзяўчыну. Ён жа абараняў дзяўчыну.
Тады жанчына развярнулася і ўдарыла сына нажом у жывот.
Пацярпелы шпіталізаваны.
Каментары