Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя
Максіму Прадкіну ўсяго 16 гадоў, а ён ужо топ-грумер Беларусі. Хлопец прафесійна займаецца жывёламі з 12 гадоў.

Першых кліентаў сярод знаёмых і суседзяў Максім пачаў шукаць яшчэ пяць гадоў таму. Да гэтага вучыўся прафесіі грумера па відэа на ютубе і праходзіў спецыялізаваныя майстар-класы, трэнінгі ў прафесіяналаў сферы.
Спачатку Максім часцей стрыг сабак, але пасля навучыўся асвяжаць кіпцікі і шэрсць і ў катоў. Так, гэтага 11‑кілаграмовага мэйн-куна па мянушцы Шалік хлопец толькі вычэсваў каля дзвюх гадзін. І тое — у чатыры рукі, разам з калегам.

Поўны комплекс паслуг ад Максіма сёння каштуе ад 80 да 100 рублёў, у залежнасці ад пароды і памераў жывёлы. За нямецкую аўчарку ці маламута прыйдзецца аддаць яшчэ больш — амаль 200 рублёў. Але заўсёды можна абраць для гадаванца нешта адно — напрыклад, толькі манікюр ці стрыжку.
Кліенты з Гродна, якія ўжо дайшлі да маладога грумера, раяць нават не задумвацца пра цану: «Максім — найлепшы, вельмі любіць сваю справу і жывёл».

Варта разумець, што ў паслугі грумера ўваходзіць на проста стрыжка, а цэлы комплекс працэдур: выдаленне каўтуноў, мыццё з гіпаалергеннымі шампунямі, кандыцыянерамі і маскамі, догляд за вушамі і абразанне кіпцюроў, галенне падушачак лапак.

Дарэчы, Прадкін — гэта адмысловы псеўданім хлопца для працы. У жыцці ён носіць прозвішча Паўлючык.
Беларусы ў захапленні ад таго, што хлопец у 16 гадоў знайшоў сваю справу і ўжо мае стаж. Некаторыя дзяўчаты ў каментарах пад пастамі пра працу грумера нават прапаноўваюць яму з імі адразу ажаніцца.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары
засмучае толькі адно. што ён з такога прыгожага беларускага прозвішча ўзяў сабе расейскі псеўданім