Усяго патроху11

Бластар Хана Сола з «Зорных войнаў» прададзены за 500 тысяч даляраў

Бутафорскі «бластар» Хана Сола, якім герой Харысана Форда карыстаўся падчас здымак аднаго з фільмаў класічнай трылогіі «Зорных войнаў», пайшоў з малатка за 550 тысяч даляраў, піша Бі-бі-сі.

Рэквізіт фільма «Вяртанне джэдая», выкананы з дрэва з элементамі пластыку і металу, 30 гадоў знаходзіўся ў калекцыі арт-дырэктара фільма Джэймса Шопе.

Бластар Хана Сола ацанілі вышэй, чым светлавы меч, якім у першых дзвюх частках фільма быў узброены Люк Скайуокер — яго купілі за 450 тысяч даляраў (385 тысяч еўра).

За сваю працу ў якасці арт-дырэктара карціны Шопе быў намінаваны на «Оскар» у 1984 годзе, але не атрымаў яго. Узнагарода тады была аддадзена арт-дырэктару фільма «Фані і Аляксандр» Ганне Асп.

Шопе выставіў на аўкцыён яшчэ каля 40 прадметаў рэквізіту з фільма, уключаючы сякеру эвока і чарцёж карабля Джаба Хата.

За сякеру эвока адзін з пакупнікоў заплаціў 11 250 даляраў (каля 9,642 еўра), а яшчэ адзін бластар быў прададзены за 90 624 даляры, распавялі ў кампаніі Julien's Auctions, якая арганізавала аўкцыён.

Самым дарагім з калі-небудзь прададзеных прадметаў рэквізіту з «Зорных войнаў» быў дроід R2-D2, які пайшоў з малатка за 2,76 млн даляраў у мінулым годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць18

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць18

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць