Грамадства77

«Новы час»: Адзін з членаў Рады, што ўхваліла размяшчэнне «рэстарана на касцях», быў галоўным архітэктарам кампаніі Ізраілевіча

Газета «Новы час» працягвае расследаваць аспекты, звязаныя з пабудовай рэстарана «Паедзем паядзім» каля Курапат. Аўтар выдання Дзяніс Івашын выявіў дакументы, якія сведчаць, што архітэктар Аляксей Мартынаў, які ўваходзіў у Беларускую рэспубліканскую навукова-метадычную раду па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, пазней быў галоўным архітэктарам кампаніі Аркадзя Ізраілевіча ТАА «ІВ».

61-гадовы Аляксей Мартынаў цяпер працуе галоўным мастаком — намеснікам дырэктара КВУП «Мінскрэклама».

Раней ён быў намеснікам старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама. У 2003 годзе ён згадваецца ўжо як галоўны мастак Мінска, уваходзіць у склад рэспубліканскай мастацкай экспертнай рады па манументальным мастацтве. У гэтым жа годзе ён згадваецца і як член Навукова-метадычнай рады.

У 2005 годзе тая рада Мінкульта ўхваліла эскізны праект па аб’екце «на 51 км МКАД, з улікам адпаведнасці падрыхтаванай дакументацыі рэжыму ўтрымання зоны рэгуляванай забудовы, вызначанай у складзе схемы зонаў аховы матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30—40 гадоў ХХ стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты».

Адным з членаў Рады, які прагаласаваў за ўхваленне гэтых рашэнняў, з’яўляецца Аляксей Мартынаў, пазначаны ў пратаколе ў якасці галоўнага архітэктара ТАА «ІВ» — кампаніі Аркадзя Ізраілевіча, піша «Новы час».

Кампанія ТАА «ІВ», меркавана, праз шэраг афіляваных кампаніяў звязаная з забудоўнікам СТАА «БелРэстІнвест», які і пабудаваў «Бульбашъ-холл», перайменаваны потым на «Паедзем паядзім».

Сам Ізраілевіч публічна нападаў на пратэстоўцаў супраць «рэстарана на касцях» і абвінавачваў праціўнікаў будаўніцтва ў антысемітызме.

Зямлю пад забаўляльны цэнтр ля МКАДа каля месца масавых расстрэлаў грамадзян у 1937—1941 гадах Мінскі райвыканкам выдзеліў у 2000-х. У 2012 намеснік генпракурора рэкамендаваў уладам Мінскага раёна і вобласці спыніць будаўніцтва і ўказваў на парушэнні пры выдзяленні зямлі, але кіраўнікі Мінскай вобласці праігнаравалі гэты зварот. Наадварот, пры міністру Святлове Міністэрства культуры зацвердзіла такія межы ахоўных зон вакол Курапат, пры якіх рэстаран мог заставацца стаяць.

Збудаваны рэстаран назвалі спачатку «Бульбаш-холам», але ў выніку грамадскіх пратэстаў так і не адкрылі, ён прастаяў 4 гады пусты. Новая спроба адкрыць яго адбылася гэтым летам. Праціўнікі гэтага дзяжураць на пляцоўцы каля забаўляльнага цэнтра і інфармуюць людзей пра Курапаты. 

У Курапацкім лесе у брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі.

Людзі патрабуюць перанесці ці перапрафіляваць будынкі «Паедзем паядзім». З асуджэннем адкрыцця рэстарана выступілі шматлікія інтэлектуалы і грамадская дзеячы — ад Святланы Алексіевіч да Мікалая Чаргінца і Вячаслава Кебіча. З імі салідарызаваліся бізнэсоўцы Юрый Зісер і Віктар Пракапеня.

Улады пакуль не зрабілі ніякіх крокаў па праверцы законнасці выдзяленні пляцу пад забудову.

Чытайце таксама:

«Квоты перавыкананы»: кашмарныя архіўныя дакументы пра 1937 год у Беларусі

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

Пракуратура патрабавала ад Батуры спыніць будаўніцтва «Бульбаш-хола», але той не спыніў

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць