Улада3232

Змяніліся пяцёра з шасці кіраўнікоў абласных КДБ, але не ўсё так проста

Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня правёў кадравы землятрус у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Так магло падацца адразу, калі бачыш, што новых кіраўнікоў атрымалі пяць абласных структур КДБ, з’явіўся новы намеснік старшыні, а таксама начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Калі прыглядзецца бліжэй, атрымліваецца, што тыя самыя людзі перасунутыя на іншыя пасады. Напрыклад, проста памяняліся крэсламі кіраўнік Магілёўскага КДБ Аляксандр Невяроўскі з кіраўніком Гродзенскага КДБ Аляксандрам Церахавым.

Звышпапулярны расійскі інсайдэрскі тэлеграм-канал «Незыгар» праявіў свой непрафесіяналізм, калі напісаў наступнае: «Лукашэнка узмацняе сілавы блок напярэдадні выбараў. З органаў прыбіраюць людзей, якія нарадзіліся не на тэрыторыі БССР, альбо вучыўся ў Маскве». На справе ж людзі засталіся тымі самымі, яны проста змянілі фатэлі.

Намеснікам старшыні КДБ стаў Уладзімір Калач, які да гэтага ўзначальваў упраўленне Камітэта па Мінску і Мінскай вобласці. На гэтай пасадзе Калач быў ад 2010 года. Уступаў на пасаду ўсяго толькі падпалкоўнікам, але літаральна за два гады даслужыўся да генерала. Гэта рэкордна хутка для сілавікоў такога рангу.

Засвяціўся Уладзімір Калач у ператрусах, якія праводзіліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Напрыклад, менавіта за подпісам Калача ў рэдакцыю «НН» прыйшоў ліст, што тэхніка калектыву будзе вернутая толькі «пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў». Абсталяванне рэдакцыя не атрымала па сёння. Калач быў у спісе беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

Месца Калача ва ўпраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці заняў Дзмітрый Равуцкі, які раней быў начальнікам аддзела ўпраўлення эканамічнай бяспекі. Чалавек у структуры КДБ не новы.

Пра ракіроўку Магілёў — Гродна мы ўжо ўспомнілі. Алег Сталярчук узначаліў упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці. Перад гэтым ён менш за два гады быў начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі. Сам Інстытут узначаліў Вячаслаў Язерскі, які дагэтуль быў начальнікам КДБ Брэсцкай вобласці.

Фактычна адзіным новым персанажам у структуры КДБ стаў Сяргей Гладышаў, які ўзначаліў упраўленне па Брэсцкай вобласці.

Пра гэтага чалавека зусім нічога не вядома. Адметна, што ў 1950-я начальнiкам другога аддзела ўпраўлення Мiнiстэрства дзяржаўнай бяспекi па Мiнскай вобласцi быў Барыс Гладышаў, які загінуў у 1953-м пры ліквідацыі «бандыцкай групы, складзенай з былых паліцаяў» ў Бярэзінскім раёне.

Як бачым, кадравыя перастаноўкі ў КДБ не падобныя да нейкіх чыстак. Чым звязаныя такія «гарызантальныя ракіроўкі» ўнутры спецслужбы мы спыталі ў эксперта, кіраўніка Belarus Securіty Blog Андрэя Паротнікава.

«Такое робіцца для таго, каб сілавікі не абрасталі сувязямі ў рэгіёнах, каб не існавала кругавой парукі. Не ствараліся мясцовыя групы ўплыву, якія маглі б рашыць любое пытанне ў рэгіёне. Такое існуе не толькі ў КДБ, але і ў іншых структурах, не толькі ў сілавых. Гэта нармальная практыка», — кажа Паротнікаў.

«Па ідэі гэта павінна разарваць заганныя сувязі. Але на мой погляд, не дужа дае плён. Бо плён можа даваць толькі эфектыўная сістэма кантролю і празрыстая сістэма дзяржаўнага кіравання. І зусім іншая культура паводзінаў кіраўнікоў на рэгіянальным узроўні. Трэба мяняць цалкам сістэму. Існуе праблема падробкі і фальсіфікацыі дадзеных, якія перадаюцца з месцаў на верх. Гэтая гісторыя цягнецца ўжо не першы год. І галоўная крыніца інфармацыі ў рэгіёнах — спецслужбы, з тым і звязаныя такія перакідванні», — лічыць эксперт.

Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэнняў адзначыў, што давярае КДБ, аб чым сведчыць такая фраза?

«Гэта рытуальныя словы, якія павінны падбадзёрыць кіраўніцтва КДБ, што яно ў пашане ў кіраўніка дзяржавы. Калі вам давярае кіраўнік дзяржавы, то вы павінны адпрацаваць гэты давер, а таксама выклікаць дух спаборніцтва ў іншы сілавых структурах за давер прэзідэнта. Гэта цягнецца ад канца мінулага года, калі ён пачаў нахвальваць КДБ. На словах Лукашэнка вылучае КДБ, але на справе не дужа. Нейкага асаблівага фінансавання яны не атрымліваюць, затое абцяжарваюцца рознай бздурай кшталту вытворчасці лыжаролераў. Гэта, хутчэй, незадавальненне вынікамі працы іншых сілавых ведамстваў», — адзначае Андрэй Паротнікаў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа10

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

Байцы расійскага «Афрыканскага корпуса» выкрадаюць, гвалцяць і забіваюць мірных жыхароў у Малі13

Літва можа забараніць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю45

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа10

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць