Здарэнні1313

Знаёмыя і родныя пацярпелых у ДТЗ ва Украіне: «Гэта была бясплатная паездка на тры дні»

Сяброўка пацярпелай у аварыі ў Мікалаеўскай вобласці пасажыркі распавяла TUT.BY, што для яе знаёмых гэта была паездка на тры дні — бясплатная. Пра «выгадную прапанову», якая паступіла дочкам, кажа і мама пацярпелых у аварыі сясцёр з Гомеля.

Дзяўчына распавяла, што яе 19-гадовая сяброўка Наталля (імя па этычных меркаваннях зменена) разам з мужам паехала ў Адэсу на тры дні. Іх чатырохмесячнае дзіця засталося з бабуляй.

— Гэта быў тур на тры дні. Дзень туды ехаць, дзень на моры і дзень назад, — кажа суразмоўца. - Наколькі я ведаю, Наташа пасля аварыі сама звязалася з роднымі, патэлефанавала з бальніцы. Яе муж загінуў.

Па словах дзяўчыны, гэтая паездка была бясплатнай.

Трагедыя, нагадаем, адбылася каля 5 гадзін раніцы 20 ліпеня на трасе Кіеў - Адэса каля пасёлка Крывое Возера. Мікрааўтобус Адэса - Гомель урэзаўся ў грузавік, які стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці. Па дадзеных паліцыі, у ДТЗ загінула пяцёра чалавек, 12 пасажыраў накіраваныя ў медустанову, тры з іх у цяжкім стане.

Знаёмая Наталлі распавяла, што ў паездку група павінна была выехаць у аўторак. Але тры чалавекі ад яе адмовіліся. Тады Наталля патэлефанавала сяброўцы і прапанавала паехаць з імі.

— Па-мойму, яна казала: «Адпачнеш, і табе 40 даляраў дадуць». Але я адмовілася. Цяпер усплыло: там нешта звязанае з перагонам машын. Але мне Наташа нічога пра машыны не казала.

Магчыма, гаворка ідзе пра ўдзел беларусаў у шэрай схеме: пры перасячэнні ўкраінскай мяжы нерэзідэнтамі Украіны на іх афармляецца часовы ўвоз аўтамабіляў з Еўропы. За гэта, паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, плацяць ад 20 да 40 даляраў за машыну.

Як была арганізавана паездка канкрэтна гэтай групы дарослых (дзяцей у мікрааўтобусе не было) за мяжу, невядома. Як даведаўся TUT.BY, яна не была аформлена праз турагенцтва: у кіроўцы — прыватнага перавозчыка — былі «свае кліенты», паведамілі нам яго знаёмыя.

У Галіны Леанідаўны ў аварыі пацярпелі дзве дочкі. Старэйшая — 36-гадовая Ганна — у цяжкім стане ў рэанімацыі, малодшая — 35-гадовая Таццяна - у хірургіі. Жанчына распавядае, што дочкі сабраліся на адпачынак спантанна — ледзь не за адзін дзень. Сказалі, што «паступіла выгадная прапанова».

— Кажуць: мама, нам на моры не з'ездзіць, дорага — дык хоць на пару дзён адскочым. Паглядзі, маўляў, дзяцей. Я кажу: вядома, пагляджу. І ў сераду днём з'ехалі, - плача жанчына.

Галіна Леанідаўна ўжо тэлефанавала ў бальніцу: «Старэйшую перавялі ў рэанімацыю ў Мікалаеў, у яе пераломы і нос моцна пашкоджаны. Другая дачка ў больш лёгкім стане. Кажуць, што можна забраць будзе».

У Мікалаеўскую вобласць адвёз яе знаёмы. Як стала вядома, дапамогу ў дастаўцы пацярпелых на радзіму акажуць гомельскія медыкі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць