«Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством
Дэмакратычная лідарка звярнулася за беларусаў, якія святкуюць Раство 7 студзеня.
«Дарагія! Віншую з Раством кожнага, хто святкуе сёння гэты асаблівы дзень.
Гэта час святкавання дабрыні, любві і веры. Час, калі мы можам падумаць пра сваё жыццё і адчуць удзячнасць за ўсё, што маем. Спадзяюся, што ў гэты цудоўны дзень кожны з вас мае побач блізкіх, з якімі можна падзяліцца цеплынёй свята.
А калі сёння вы без родных побач — хай знойдзецца тое, што падорыць вам крыху каляднага настрою і душэўнага спакою. Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір і напоўніць сэрцы надзеяй і святлом.
З Божым Нараджэннем!» — павіншавала Святлана Ціханоўская.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Протрезвей