Грамадства4242

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў

Даведаліся, што адбываецца.

Фота: newbelarus.vision
Цэнтр новых ідэй. Фота: newbelarus.vision

Даследчы Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) сустракае Новы год з істотнымі зменамі: з пасады дырэктаркі цэнтра сыходзіць Леся Руднік, установу таксама пакідае старшы даследчык, сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

«Новага чалавека на пасадзе дырэктара не будзе»

У каментары для «Нашай Нівы» Леся Руднік распавяла, што ідзе з пасады дырэктаркі цэнтра і адыходзіць ад аперацыйнага кіравання ўстановай. Пры гэтым яна застаецца ў складзе рады ЦНІ, куды, акрамя яе, уваходзяць Рыгор Астапеня і Антон Раднянкоў.

Леся Руднік. Фота: newbelarus.vision

«Такое рашэнне я прыняла, бо хачу больш часу прысвячаць акадэмічнай кар’еры ў Швецыі. Пасля абароны сваёй доктарскай і атрымання ступені PhD па паліталогіі ў верасні 2025 я вырашыла рухацца далей па акадэмічным шляху», — расказвае Леся Руднік.

Нядаўна яна атрымала грант ад Swedish Research Council для правядзення ўласнага даследавання. Цяпер Леся Руднік будзе працаваць у Södertörn University (Швецыя), а таксама часткова ў Maastricht University (Нідэрланды). 

«Мой праект стаў адным з дзевяці падтрыманых на ўсю Швецыю ў сацыяльных навуках. Буду займацца вывучэннем рэгулявання Big Tech і AI у Еўрасаюзе і некалькіх аўтарытарных краінах», — дадала наша суразмоўца.

Разам з тым гісторыя Лесі Руднік з Цэнтрам новых ідэй не завяршаецца. Яна будзе ўдзельнічаць у стратэгічным развіцці арганізацыі, застаецца кіраўніцай праекта CNI women fellowship і перыядычна будзе далучацца да даследчай працы каманды. Кіраванне ЦНІ зараз будзе адбывацца па крыху іншай унутранай схеме, аднак новага чалавека на пасаду дырэктара не прызначаць. Асноўныя твары цэнтра ў большасці застануцца тымі ж, некалькі новых людзей стануць больш публічнымі. 

«За час працы ў ЦНІ шмат чаго адбылося. Арганізацыя ўмацавалася, стала большай, мы рабілі і працягнем рабіць важныя даследаванні і адукацыйныя праграмы. Я асабіста вельмі цешуся тым, як за апошні год мы наладзілі арганізацыйныя працэсы, культуру, узмацнілі даследчую этыку і развіліся як каманда акадэмічна. Асабліва ганаруся і тым, што запусцілі жаночую праграму CNI Women fellowship.

Час у ЦНІ як дырэктаркі быў вельмі важны крок для майго росту, спадзяюся, і для росту арганізацыі таксама. Я ўдзячна сваім калегам за гэтыя гады, за натхненне і за тое, што былі выдатнай камандай», — падсумавала Леся Руднік. 

«Маю спадзеў, што тое не канчатковы вырак»

Пра сваё звальненне з Цэнтра новых ідэй паведаміў у фэйсбуку старшы даследчык установы Генадзь Коршунаў, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі.

Генадзь Коршунаў. Фота: «Наша Ніва»

«Вось і цяпер надышоў час чарговых кар’ерных змен. Час майго супрацоўніцтва з Цэнтрам новых ідэй — доўгі і вельмі плённы — пакуль скончыўся. Шчыра дзякую маім калегам за супрацу! Здаецца, разам мы зрабілі шмат цікавых і карысных праектаў: пра калектыўную траўму, барометр рэпрэсій, беларускую дыяспару, індэкс рэзіліентнасці і шмат іншых», — напісаў сацыёлаг. 

У размове з «Нашай Нівай» Генадзь Коршунаў удакладніў, што скончыўся праект, над якім эксперт працаваў апошні год, і разам з ім — этап яго шчыльнай супрацы з ЦНІ.

«Але маю спадзеў, што тое не канчатковы вырак і пры нагодзе з ЦНІ мы яшчэ не раз пасупрацоўнічаем», — падкрэсліў ён. 

Цэнтр новых ідэй — беларускі незалежны аналітычны цэнтр, які працуе з 2012 года. Арганізацыя была створаная Рыгорам Астапеням і Антонам Раднянковым як пляцоўка для глыбокага аналізу грамадска-палітычных працэсаў і асэнсавання магчымых шляхоў развіцця Беларусі.

Цэнтр працуе ў трох кірунках: уцягванне грамадства ў абмеркаванне рэформаў і публічную дыскусію, правядзенне незалежных даследаванняў, падтрымка і развіццё новых лідараў. 

У сакавіку 2025 года ўлады Беларусі аб’явілі Цэнтр новых ідэй экстрэмісцкім фарміраваннем, а яго інтэрнэт-старонкі — экстрэмісцкімі матэрыяламі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • PhD
    07.01.2026
    Леся, поспехаў у навуковай працы. Менш ідэалогіі, больш навукі :)
  • !!!
    07.01.2026
    Арганізацыя была створаная Рыгорам Астапеням і Антонам Раднянковым як пляцоўка для глыбокага аналізу грамадска-палітычных працэсаў і асэнсавання магчымых шляхоў развіцця Беларусі.

    Нічога сабе, такі гендарны дысбаланс сярод заснавальніка? Калі Антон хаця б у сваім чаце складзе самакрытыку?
  • Баба Зіна з Малінаўкі
    07.01.2026
    Хай сыходзяць. Хто гэта і адкуль яны сыходзяць - для беларусаў да лямпачкі! Мы павінны навучыцца слухаць людзей з практычным досведам і поспехамі ў сваіх галінах, а не гэтых аналітыкаў-тэарэтыкаў, якія ні за што ніколі ў жыцці не адказвалі.

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі6

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак2

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

На мяжы з Беларуссю Украіна стварае «кілзону»11

Двух амерыканцаў пераблыталі ў радзільні — яны даведаліся пра гэта выпадкова праз 36 гадоў3

Дзе ў Еўропе найбольш выраслі продажы жылля ў 2025 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі6

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць