Грамадства2929

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза

Лукашэнка на Раство падарыў храму ў Аколіцы абраз. І адразу ж знайшоў яму практычнае прымяненне.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа «Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка на Раство выступіў з амвона ў царкве ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна. Спачатку палітык прызнаўся, што столькі снегу ў Беларусі выпала дзякуючы яму.

«Ну мы ж так хацелі, і я ў тым ліку Госпада прасіў, каб быў марозец і снег выпаў. Слухайце, ну так і атрымалася. Нават з запасам. Таму я рады, што ў нас снежная нарэшце зіма. Вядома, не тая зіма, што ў нашым дзяцінстве — нас не відаць было з-за сумётаў (у арыгінале — сугроба, НН), асабліва ў вёсцы. Але тым не менш сапраўдная зіма. Хай і жыццё ў вас будзе сапраўднае», — сказаў Лукашэнка.

У дар храму ён прывёз Мінскі абраз Божай Маці. І адразу ж знайшоў яму практычнае прымяненне. Лукашэнка лічыць, што гэты абраз дапаможа знайсці правільны шлях у заблытаным свеце.

«Шмат-шмат разоў я звяртаў вашу ўвагу на тое, што свет сёння вельмі складаны. Заблытаны да немагчымасці. Можа, нашая галоўная святыня і дапаможа нам у гэтым цёмным, заблытаным, незразумелым свеце знайсці нейкі правільны шлях. Гэта па-першае», — сказаў Лукашэнка.

Бачыць ён у абраза і яшчэ адну функцыю — ён павінен выяўляць патэнцыйных ворагаў.

«Архіважна! Таму дай бог, каб вам тут і ўсім нам гэтая ікона, гэтая нашая галоўная святыня дапамагала бачыць… Ну, ворагаў у нас, будзем лічыць, няма. А вось, не дай бог, патэнцыйных нейкіх нашых праціўнікаў мы павінны бачыць. І наша ікона, магчыма, нам дапаможа ў гэтым», — лічыць Лукашэнка.

На яго думку, летась у Беларусі была белая паласа. Але калі што раптам, ікона дапаможа ў горы і смутку.

«Жыццё ёсць жыццё. Як у нас кажуць, жыццё — гэта цяльняшка. І белыя, і цёмныя палосы. Дык вось не заўсёды бываюць белыя палосы. Хоць, трэба сказаць, што Гасподзь нас мілаваў і мы жывём у мірнай краіне. І гэта, зыходзячы з мінулага года, я б сказаў, гэта белая паласа. У нас сёння ёсць усё для таго, каб людзі маглі жыць, карміць сябе і сваіх дзяцей. Пры ўмове толькі адной — калі яны працуюць. Без працы нічога не будзе. Таму гэтая ікона даруе нам спакой і суцяшэнне. Навучае», — адзначыў Лукашэнка.

Яшчэ Лукашэнка выказаў надзею, што абраз будзе выхоўваць моладзь, якая ўжо іншая, і лячыць дзяцей.

«Мы будзем толькі рады. Для нас гэта важна. У нас дастаткова людзей, якім патрэбна дапамога. Хай пры дакрананні да гэтай іконы чалавек хай павольна, паступова, але ацаляецца», — адзначыў Лукашэнка.

Але ў цэлым ён заклікаў беларусаў дапамагаць сабе самім.

Каментары29

  • Захар
    07.01.2026
    Новые сказки от православного атеиста.
  • Ой!
    07.01.2026
    Гэтаму атэісту нельга дазваляць гаварыць у царкве. Ён ня ведае, пра што гаворыць. Вера ня магія. Іконы не талісманы.
  • Цырк
    07.01.2026
    Ура!

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць