Улада

Лукашэнка: Віетнам — не чужая для нас краіна

«В’етнам — не чужая для нас краіна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада на сустрэчы з паслом В’етнама Ву Суан Нінем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, А.Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і В’етнам аб’ядноўваюць значныя гістарычныя сувязі — беларускія вайскоўцы бралі ўдзел у вызваленчай вайне ў В’етнаме, беларускія спецыялісты шмат зрабілі для стварэння в’етнамскай эканомікі.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у адносінах Беларусі і В’етнама «няма закрытых тэм» і супрацоўніцтва ажыццяўляецца ва ўсіх сферах. Пры гэтым, падкрэсліў А.Лукашэнка, дзвюм краінам неабходна актывізаваць гандлёва‑эканамічныя адносіны ў адпаведнасці з наяўным патэнцыялам.

«Тавараабарот нядрэнны, ён развіваецца, але ўсё ж гэта не тыя лічбы, якія павінны быць. Ужо сёння мы маглі б мець тавараабарот у 10 разоў большы», — сказаў прэзідэнт.

А.Лукашэнка выказаў пажаданне, каб наступны пасол В’етнама ставіўся да сваёй дыпламатычнай місіі ў Беларусі гэтак жа добрасумленна, як Ву Суан Нінь. Паводле слоў прэзідэнта, беларускі бок з задавальненнем выкарыстаў бы і ў далейшым вопыт Ву Суан Ніня на карысць дзвюх дзяржаў. А.Лукашэнка зазначыў, што пасол, які завяршае сваю місію, у будучым мог бы актыўна дапамагаць развіццю гандлёва‑эканамічных сувязей паміж Беларуссю і В’етнамам.

У сваю чаргу Ву Суан Нінь падкрэсліў, што Беларусь стала для яго фактычна роднай краінай. Ён нагадаў, што браў удзел у працэсе ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж дзвюма дзяржавамі.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць