Свет44

Расія пагражае літоўскім генпракурорам і суддзям

Як перадае РІА «Новості», Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі распачаў справу супраць генпракурораў і суддзі Літвы. Чыноўнікаў іншай дзяржавы падазраюць у «прыцягненні невінаватых да адказнасці па выніках расследавання падзей у Вільні ў 1991 год», паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК РФ Святлана Пятрэнка.

З 2006 года службовымі асобамі генеральнай пракуратуры і суда Літоўскай Рэспублікі ажыццяўляецца крымінальны пераслед 60 былых вайскоўцаў Узброеных Сіл СССР, значная частка якіх цяпер з'яўляецца грамадзянамі Расіі.

«Заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб генеральнай пракуратуры і суда Літоўскай Рэспублікі. У іх дзеяннях бачацца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 299 КК РФ «Прыцягненне заведама невінаватага да крымінальнай адказнасці», — паведаміла Пятрэнка.

Яна адзначыла, што пракурор дэпартамента па расследаванні арганізаваных злачынстваў і карупцыі ГП Літвы і іншыя службовыя асобы гэтага ведамства вынеслі адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да расейскіх грамадзян, у адпаведнасці з якімі яны падазраюцца ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў у ходзе масавых беспарадкаў у горадзе Вільні ў студзені 1991 года, падчас якіх, па версіі літоўскага боку, па віне савецкіх вайскоўцаў загінулі 14 чалавек, больш за 700 асобам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

«Сярод інкрымінаваных ім дзеянняў — стварэнне і ўдзел у арганізаванай групе ў мэтах абмежавання суверэнных паўнамоцтваў Літоўскай дзяржавы, звяржэння законна сфарміраванай улады Літвы і стварэнне перашкодаў яе працы, а таксама ўчыненне злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў», — удакладняе Пятрэнка.

Суддзёй Віленскага гарадскога ўчастковага суда на падставе хадайніцтваў супрацоўнікаў літоўскай пракуратуры быў санкцыянаваны завочны арышт расіян, яны абвешчаныя ў вышук. У 2011 годзе адзін з іх — Міхаіл Галаваты — быў затрыманы па запыце літоўскага боку на тэрыторыі Аўстрыі, аднак пазней вызвалены ў сувязі з неабгрунтаванасцю крымінальнага пераследу, а ў 2014 годзе другі былы вайсковец СССР Юрый Мель затрыманы і знаходзіцца пад вартай на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Адзначаецца, што ў цяперашні час матэрыялы расследавання разглядаюцца па сутнасці ў літоўскім судзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць