1 жніўня, каля 20 гадзін на 251 км аўтадарогі А101 Масква-Рослаў адбылася аварыя.
Кіроўца машыны ВАЗ-2108 выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў «Вольва».

У выніку 41-гадовы кіроўца ВАЗа і 45-гадовы пасажыр загінулі. Акрамя таго, у аварыі пацярпелі яшчэ некалькі чалавек: у двух пасажыраў ВАЗа пераломы, а кіроўца «Вольва» атрымаў удар грудной клеткі, паведамляе kaluga-poisk.

Як высветлілася пазней, загінулыя былі грамадзянамі Беларусі. Пра гэта паведаміла ў твітары беларуская амбасада.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары