Культура55

Псыха-панка-гранджа-мэтал-хард-«Рок-школа»

Бярэм альтэрнатыў-постгранжыста і кантры-кор-мэталіста, кідаем іх у адзін кацёл (клюб «Гудвін») і пад шэфствам Віталя Супрановіча га(т)дуем вартую альтэрнатыву нішчымным калдунам і саладухам.

Трэба — выхаваць рок-зорку. Рэцэпт такі: «Бярэм альтэрнатыў-постгранжыста, кантры-кор-мэталіста і паган-блюз-рэйвіста — кідаем іх ў адзін кацёл (клюб «Гудвін») і пад шэфствам Віталя Супрановіча, кіраўніка «Беларускай музычнай альтэрнатывы», га(т)дуем вартую альтэрнатыву нішчымным калдунам і саладухам беларускай музычнай кухні».

— Ці можна выхаваць рок-зорку? — хітравата, па-ільічоўску ўсьміхаючыся, перапытваецца галоўны ўлісавец Слава Корань. — Выгадаваць пэўна, не. Але падказаць сёе-тое, накіраваць у слушнае рэчышча можна. Напрыклад навучыць маладняк такім базавым рэчам, як запіс.

— Выхаваць рок-зорку? — цяпер пераймае нас імпазантны Вітаўт Мартыненка, адзін з аўтараў зборніку «222 альбомы беларускага року». — Рок-школа — гэта хутчэй ня спосаб выхаваць рок-зорку, а нагода знайсьці яе. У нас жа процьма талентаў! Да таго ж мы кажам ня толькі пра выканаўцу, а пра цэлы гурт, а гэта ж індустрыя: гурт укладае грошы — купляе апаратуру. Выгадаваць немагчыма, а даць выказацца і дапамагчы раскруціцца — гэта мус.

Цалкам вераемна, што менавіта ад нежаданьня рок-сьветачаў выхоўваць у строгасьці будучых зорак, моладзь на «Рок-школе», як і ўсе папярэднія «выпускі» рок-музыкантаў за апошнія гадоў 40, атрымалася хуліганская, маральна разложаная і далёкая ад народу.

1.Хуліганская

Сьвята непаслухмянасьці ішло спраўным чынам. Мала таго, што «Кашлаты Вох» навогул адмаўляецца ад традыцыйных інструмэнтаў, без звыклых фузоў урэзвае фальклёрную дударскую музыку, дык іхні гітарыст яшчэ на пытаньне, што вы зробіце зь першым заробленым мільёнам, адказвае: «Я ведаю, што нашыя хлопцы зробяць са сваёй доляй — адразу прап’юць. А я вось ня ведаю: ці адразу прапіць, ці сьпярша купіць гітару, а ўжо потым яе прапіць».

Аптымістычныя шпанюкі з гурту, што меў быццам бы патрыятычную назву СкаРБ, хоць і драйвова прапяяўшы, адказалі, што на першы зароблены гітарным мазалём мільён купяць якісьці востраў і зьедуць туды «з вагонам 98-ага» на ПМЖ, а першы вялікі канцэрт хацелі б не на халоднай Радзіме, а на сонечнай Ямайцы. І толькі «голыя манахі» , былыя панк-хуліганы, скрасілі карціну: пад іх апакаліптычна-інтэлігентны сплін было хораша і амаль спакойна.

2. Маральна разложаныя

Канцэрт праходзіў пад эгідай ўсебеларускай ініцятывы «Будзьма!», якая займаецца папулярызацыяй беларушчыны. Вядоўца, Ільля Маліноўскі, паспрабаваў распавесьці пра тое публіцы, але як высьветлілася, гэтага рабіць было ня варта. «Чым займаецца спонсар мерапрыемства, ініцыятыва «Будзьма!»?» — пытае ён. «Выпіць», — нясецца з танцполу. «У прынцыпе правільна, — азадачана адказвае вядоўца. — «Будзьма!» як тост займаецца выпіць. Не, пачакайце, ня блытайце мяне: «Будзьма!» як арганізацыя, чым займаецца?» «Сэксам», — натхнёна сачыняў на хаду натоўп. «Правільна», — ужо стомлены выбрыкамі публікі з усім пагаджаецца Маліноўскі.

Тым часам на сцэну вылез нейкі завітаўшы на агеньчык таварыш і ў мікрафон сказаў сакральную, для тых, каму не хапае, фразу: «Яізьвіняюсьрэбята!» Але гэтым разам вядоўца не згубіўся: «Дзякуй, даражэнькі, што вы распавялі нам гісторыю свайго жыцьця і да пабачэньня!». Расчулены ветлым зваротам, таварыш па-братэрску абняўся і паступова, на нягнуткіх нагах, рэціраваўся.

Потым усёй заляй выклікалі дух Піта Паўлава. Дух тым часам сядзеў за столікам на другім паверсе і асабліва не сьвяціўся.

3. Далёкія ад народу

На пытаньне, які стыль яны граюць, Сьвета Жаркевіч, басістка менскага Restarty, не міргнуўшы вокам, адказала: «краставы-псыхадэлічны-сымфа-мэтал-хард-кор з элемэнтамі індустрыяльнага панк-року і готыкі». І праз каторы час жаночая банда сапраўды выкінула гэта ўсё ў музычным эквіваленце на крыху (закрэсьлена) няслаба ашалелую публіку. Дзяўчаты далі такога чаду, што выхадзіць з клюбу неяк не хацелася. Хацелася памерці. Ад ракенрольнага шчасьця.

А калі шчыра, то дух сапраўднага року лунаў у «Гудвіне». І як дадаў Вітаўт Мартыненка, што «хоць рок-музыку асабліва не выгадуеш, але гадаваць варта, бо колькі можна зацыклівацца на «Краме» і НРМ?»

Падзівіццца на гурты і прагаласаваць за тых, хто найбольш падабаецца, можна тут.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць