Спорт1919

Глеб забіў, але БАТЭ ўсё адно саступіў галандскаму ПСВ — ВІДЭА пяці галоў

Барысаўскі БАТЭ яшчэ тыдзень таму забяспечыў сабе выхад у групавы этап еўракубкаў. Пытанне было толькі куды: у Лігу чэмпіёнаў, ці Лігу Еўропы? Каб трапіць у групу ЛЧ чэмпіёну Беларусі трэба было перамагаць галандскі ПСВ з Эйндховена.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

На жаль, трыбуны «Барысаў-Арэны» не запоўніліся цалкам. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай: позні пачатак гульні, немалыя цэны на білеты ці малы прамежак часу па продажы, але трыбуны ззялі пустымі месцамі.

Цікавы факт, што БАТЭ яшчэ ніводнага разу не саступаў у стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. І заўсёды, калі даходзіў да гэтай стадыі, то прабіваўся ў асноўны этап Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ здзівіў тым, што ў аснове нападнікам выйшаў фін Ясэ Туомінен. Але менавіта ён стаў аўтарам гола ўжо на дзявятай хвіліне гульні, пасля прастрэла Філіпавіча.

У цэнтры абароны БАТЭ гулялі Ягор Філіпенка і Неманья Мілунавіч. І гэта было самым слабым звяном беларусаў. Яны вельмі шмат абразаліся і прывозілі моманты да сваіх варот. Для Мілунавіча гэта быў першым матчам пасля траўмы.

Пры ўсім пры гэтым БАТЭ мог рабіць лік большым, яшчэ ў першым тайме, але пры канчатковай стадыі не хапала дакладнасці, але ратаваў брамнік.

Бяда прыйшла на 35-й хвіліне, калі рукой у штрафной згуляў Мілунавіч, нямецкі арбітр указаў на кропку. Уругваец Гастон Перэйра ўдарыў не дужа добра, але Шчарбіцкі не змог адбіць удар — 1:1.

Шчарбіцкі быў адным з найлепшых гульцоў матча, колькі разоў ён ратаваў каманду ў безнадзейных сітуацыях.

У другім тайме ПСВ наперад вывеў мексіканец Ласана, які більярдна трапіў у далёкі кут. Здавалася, што БАТЭ ўжо не адгуляцца.

Аднак адзначыцца здолеў не абы-хто, а Аляксандр Глеб, які падпільнаваў адскок на мяжы штрафной — 2:2. Праўда, шчасце не было доўгім, ужо ў наступнай атацы галандцы ўсё ж вырвалі перамогу, адзначыўся Даніэль Мален — 2:3. І зноў не абышлося без памылкі Мілунавіча.

Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень у Эйндховене. Нават у выпадку паразы БАТЭ трапіць у групавы этап Лігі Еўропы.

Каментары19

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць