Дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў другі раўнд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
Вікторыя Азаранка перамагла Вікторыю Кужмаву (Славакія) — 6:3, 7:5, а Вера Лапко — Кацярыну Бандарэнку (Украіна) — 6:3, 6:3.
У наступным раўндзе Азаранка згуляе з Дар'яй Гаўрылавай, а Лапко — з Элізэ Мертэнс.
Сёння ў барацьбу ўступяць Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Яны згуляюць з Даніэлай Колінс і Беліндай Бенчыч.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары