Улада

Шантажом на шантаж

«Газпром» палохае газам ужо за 200 даляраў, беларуская мытня нагадала Расеі пра калінінградзкі транзыт.

У аўторак Ашмянская рэгіянальная мытня затрымала калінінградзкія фуры з падакцызным таварам. Інтэрнэт-газэта gazeta.ru паведаміла са словаў аўтаперавозчыкаў, што іх машыны беларускія мытнікі апячатваюць без тлумачэньня прычынаў.

У той жа вечар Уладзімер Заламай, кіраўнік калінінградзкага аддзяленьня пасольства Беларусі ў Расеі, патлумачыў, што мытнікі кіраваліся дэкрэтам А.Лукашэнкі, падпісаным яшчэ ў сьнежні 2005 году, згодна зь якім перавозка падакцызных тавараў павінна зьдзяйсьняцца пры ўмове сплаты мытаў, а таксама падлягае абавязковаму суправаджэньню Дэпартамэнтам аховы МУС РБ незалежна ад падачы мытным органам Беларусі фінансавых гарантыяў.

Па словах калінінградзкіх прадпрымальнікаў, на расейска-беларускай мяжы ніхто не прапаноўваў ім канваяваць фуры, а ўжо на беларуска-літоўскай мяжы машыны былі затрыманыя за адсутнасьць конвою.

Агенцтва фінансавых навінаў паведаміла пра скапленьне ў Ашмянах больш чым двухсот фураў. Але дзяжурны мытні паведаміў «Нашай Ніве», што затрыманыя ўсяго дзевяць машынаў. Калінінградзкія фуры маюць выпусьціць за мяжу, як толькі экспэдытары пакажуць дакумэнты аб мытным афармленьні гэтых грузаў у месцы іх атрыманьня.

Цікава, што за дзень да затрыманьня, у панядзелак, расейская газэта «КоммерсантЪ» з спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што «Газпром» разглядае магчымасьці павелічэньня цаны на газ да 200 даляраў. Гэта ў 4,5 раза болей, чым цяпер. Раней «Газпром» вёў гаворку пра павелічэньне ў 3 разы. Паводле «Коммерсанта», прапановы цаны 200 даляраў былі перададзеныя беларускаму боку. У «Газпроме» гэтую інфармацыю не камэнтавалі, а кіраўнік «выканкаму саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін выказаў меркаваньне, што канчатковую цану на газ вызначаць асабіста прэзыдэнты.

1 чэрвеня ў Маскву мае скіравацца на перамовы міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц.

Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што абарона незалежнасьці павінна стаць нацыянальным прыярытэтам на бліжэйшы час. «Беларусь чакаюць цяжкія часы. Мы папярэджвалі пра гэта», — сказаў ён. У інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюс», што трансьлявалася ў сераду, ён раскрытыкаваў негатоўнасьць уладаў да такога павароту падзеяў.

Разам з тым ён выказаў спадзяваньне, што Расея не зацікаўленая ў крызісе ў Беларусі. «Я спадзяюся, што ўсё-ткі Беларусь зможа дамовіцца з Расеяй, і цэны будуць уводзіцца паступова», — заявіў ён.

Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў паведаміў пра тое, што ўрад рыхтуе беспрэцэдэнтны пакет падатковых ільготаў для малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Так, мяркуецца вызваліць малыя (да 15 занятых) прадпрыемствы ад вядзеньня бухгальтарскага ўліку і сплаты ПДВ, прызначыўшы для іх адзіны падатак у памеры 10% ад выручкі. Сувымерная лібэралізацыя чакае сярэднія (да 100 працоўных) фірмы. Гэткія меры могуць быць часткай падрыхтоўкі да крызісу буйной прамысловасьці, непазьбежнага ў выніку падаражэньня энэрганосьбітаў.

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць