Грамадства

Сям’і з Лоева, на дапамогу якой рабілі складкі беларусы, аддалі 3-месячнага Максіма

31 жніўня Алесі Фаміных і Андрэю Коўзіку з Лоева вярнулі 3-месячнага Максіма. Малога ў прытулак забрала дзяржава — празь беднасьць бацькоў. Пасьля артыкула на Свабодзе неабыякавыя арганізацыі і беларусы дапамаглі сям’і. Патрабаваньні камісіі ў справах непаўналетніх — адрамантаваць хату, правесьці ваду, замяніць газавую пліту, назапасіць дроў — былі выкананыя, піша Радыё Свабода

«У чацьвер была камісія. Усё праверылі, сказалі, што мы малайцы — выканалі ўсе патрабаваньні. Абяцалі аддаць Максіма. Ён быў у прытулку ў Гомлі. Учора, 31 жніўня, сына нам прывезьлі», — распавяла Алеся Фаміных.

Сям’я вельмі ўдзячная ўсім беларусам, якія не засталіся абыякавымі, маральна і матэрыяльна дапамаглі ім.

Нагадаем, 34-гадовая Алеся Фаміных нарадзіла першынца 10 траўня. Цяжарнасьць была нялёгкай, жанчына шмат часу праводзіла па бальніцах. Пасьля нараджэньня ў Максіма выявілі парок сэрца, таму малога з маці пакінулі ў бальніцы. Дома ў Лоеве ён да гэтага часу ня быў. Спачатку — праз хваробу, потым дзіця забралі ў прытулак па рашэньню камісіі па справах непаўналетніх Лоеўскага райвыканкаму.

Прычынамі адабраньня Максіма чыноўнікі назвалі тое, што яго бацька злоўжываў алькаголем, у хаце — антысанітарыя, запушчаны агарод, мінімальны запас дзіцячай адзеньня, посуду. Чыноўнікі прапісалі ў рашэньні, што бацькі «сваімі паводзінамі пазбаўляюць дзіця мінімальных сацыяльных выгод, неабходных для паўнавартаснага разьвіцьця», у сям’і «адсутнічае які-кольвек прыбытак», няма водаправоду.

Алеся Фаміных тлумачыла Свабодзе, што да цяжарнасьці працавала прыбіральшчыцай, мела заробак 200 рублёў. Яе сужыцель часова не працаваў. Ён трапляў у поле зроку міліцыі праз злоўжываньне алькаголем. Пасьля нараджэньня малога Андрэй прайшоў лекаваньне ад алькагалізму, уладкаваўся на працу.

Жыхарка Лоева прызнае, што жыльлёвыя ўмовы не былі ў сям’і найлепшыя, але прычына гэтаму — мізэрныя заробкі, адсутнасьць працы ў райцэнтры.

Маладую сям’ю неаднаразова наведвалі камісіі, якія патрабавалі выкананьня шэрагу ўмоў. Пасьля заўваг чыноўнікаў Алеся з Андрэем зрабілі невялікі рамонт, купілі новую газавую пліту, перарабілі печку і комін — згодна з патрабаваньнямі пажарных, нарыхтавалі дровы.

На правядзеньне водаправоду грошы пералічыла дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць». Абяцае аказаць дапамогу і грамадзкае аб’яднаньне Rotary Club Minsk Сity. Яны ў найбліжэйшы час наведаюць сям’ю — прывязуць неабходныя рэчы для маці і дзіцяці.

Неабыякавыя беларусы пералічылі сям'і грошы.

Праваабаронца Леанід Судаленка дапамог Алесі Фаміных скласьці скаргу старшыні Лоеўскага райвыканкама на дзеяньні чыноўнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць