Свет5757

Бабчанка: Расія рыхтавала масавыя тэракты па ўсёй Украіне

Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, на якога хацелі здзейсніць замах, заявіў у сваім фэйсбуку, што Расія рыхтавала масавыя тэракты па ўсёй Украіне, а да яго замаху датычныя спецслужбы Расіі і расійскі бізнэсмен Яўген Прыгожын.

Фота: Радио Свобода.

Ён адзначыў, што, імаверна, Прыгожын «вельмі не любіць, калі пра яго пачынаюць пісаць у газетах». Па словах Бабчанкі, у Расіі нападалі на ўсіх журналістаў, якія пісалі пра Прыгожына.

«Незадоўга да заказу на мяне пра Прыгожына пачаў пісаць я», — напісаў Бабчанка.

Па словах журналіста, пра дачыненне спецслужб Расіі да замовы на замах кажа тое, што ў арыенціроўцы на забойства былі яго пашпартныя даныя, адрас, а таксама пашпартныя даныя і адрас яго жонкі, а таксама даныя пра яго службу ў войску.

Па словах журналіста, замах на яго мог адбыцца 26 мая, калі ў Кіеве праходзіў фінал Лігі чэмпіёнаў па футболе. А незадоўга да гэтага расійскія СМІ тыражавалі фэйк пра тое, што «Ісламская дзяржава» нібыта рыхтуе ў Кіеве тэракты да фіналу ЛЧ.

Таксама Бабчанка лічыць, што спецслужбы Расіі рыхтавалі мінімум два замахі — на яго і раней на яшчэ аднаго грамадзяніна Расіі, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Ён таксама паведамляе, што пасля «свайго ўваскрашэння» неаднаразова атакаваўся тролямі ў сацсетках і ўпэўнены, што спецслужбы Расіі маюць доступ да яго месенджара.

Бабчанка заяўляе, што «Расіяй рыхтаваліся масавыя тэрарыстычныя акты па ўсёй Украіне».

«Рыхтаваліся доўга. Рыхтаваліся сур'ёзна. З пераноснымі зенітна-ракетнымі комплексамі, з супрацьтанкавымі комплексамі, з гранатамётамі, з групоўкамі ў розных гарадах, са стварэннем прарасійскіх партый, з закідваннем тэрарыстычных груповак з Расіі і гэтак далей», — заяўляе Бабчанка.

Паводле яго слоў, тэракты ва Украіне рыхтаваліся як мінімум за 11 месяцаў да замаху на яго.

«Як мяркуецца, сляды замовы тэрарыстычных актаў вядуць да кухара Пуціна Яўгена Прыгожына. Яго структуры працуюць у цесным узаемадзеянні са спецслужбамі Расіі. Імаверна, і каардынуюцца менавіта адтуль. Гэта дае падставу казаць пра дзяржаўны тэрарызм», — заяўляе Бабчанка.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман20

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць