Улада1818

Пасол Украіны спадзяецца, што ўкраінскі канал у кабельных сетках з'явіцца да канца года

У снежні ў кабельнай сетцы вяшчання Беларусі з’явіцца ўкраінскі канал, спадзяецца пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Пра гэта ён сказаў на адкрыцці новага сезону курсаў украінскай мовы ў Мінску.

«Ёсць вялікая праблема: мы ніяк не можам запусціць украінскі тэлевізійны канал. Год, нават больш б’юся над гэтым. Гэта канал UATV, ён будзе на трох мовах: па-ўкраінску, па-руску і па-англійску, як «Беларусь-24». Гэтае пытанне будзе падымацца і на сустрэчы прэзідэнтаў на наступным тыдні. Спадзяюся, ужо ў снежні гэты канал будзе».

Расказваючы пра свае намаганні па адкрыцці канала, пасол заўважыў: «Я ўвесь час вучу беларускую мову, увесь час чытаю па-беларуску, але няпроста вывучыць мову, якую і так добра разумееш. Калі мы пачынаем з вашым міністрам інфармацыі Карлюкевічам спрачацца, мы пераходзім на ўкраінска-беларускі суржык, абы было паразуменне».

Канал tv.ua быў заснаваны ў 2015 годзе. Вядзе вяшчанне на пяці мовах: украінскай, рускай, англійскай, арабскай, крымскататарскай. Акрамя навін, канал здымае ўласныя праграмы пра падзеі ва Украіне, правядзенне эканамічных рэформ, дасягненні ў навуцы і культуры, знакамітых украінцаў, гісторыю, прыроду і турыстычныя маршруты.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць