Грамадства1616

Як паменшыць харчовыя адкіды? Уласны досвед

У сям’і мяне выхоўвалі з павагай да ежы, і таму кожны раз, калі мне даводзіцца выкідаць нешта з прадуктаў, я адчуваю нейкі ўнутраны сорам. І калі ў дзяцінстве я думала, што выкідаць ежу нельга, бо гэта засмуціць чалавека, які яе прыгатаваў, пазней я пабачыла больш шырокія наступствы такіх паводзін. Калі мы з вамі зірнем на сусветную статыстыку, то пабачым, што прыкладна траціна ўсіх створаных прадуктаў заканчвае сваё жыцце на сметніках.

Такая колькасць харчовых адкідаў мае не толькі эканамічна негатыўны ўплыў, але і стварае наступствы для экалогіі: адкіды ствараюць прыкладна 8% выкідаў парніковых газаў.

І калі вы думаеце, што сваімі паводзінамі вы не ў стане штосьці змяніць, то вось вам яшчэ адна цікавая лічба. Шмат хто думае, што большая частка адкідаў назапашваецца да таго, як прадукты трапляюць да спажыўца (на складах, у крамах, у рэстаранах). Але, напрыклад, у ЗША 50% харчовых адкідаў з'яўляюцца менавіта на ўзроўні сям’і. На жаль, у мяне няма лічбаў па Беларусі, і спадзяюся, што ўзровень адкідаў у нас не такі высокі, але ў нашых руках зрабіць так, каб іх было яшчэ менш.

Фота: Shutterstock/Nick Hawkes.

Ніжэй вы знойдзеце некалькі парадаў, як зменшыць харчовыя адкіды. Насамрэч, у гэтым няма нічога складанага, усяго толькі патрэбны пэўная доля планавання, кантролю і фантазіі. Некаторыя з парадаў могуць падацца вам відавочнымі, і я буду толькі рада, калі вы і без мяне ўсвядомлена кіруецеся гэтымі правіламі. Але спадзяюся, што штосьці новае вы таксама тут знойдзеце і захочаце змяніць свае звычкі.

Планаванне і кантроль — заклад поспеху (складана выкінуць тое, што вы не набылі)

  • Плануйце свой рацыён на тыдзень, складайце спіс пакупак. І пазбягайце паходаў у краму на пусты страўнік. Калі вы галодны, імавернасць пакупкі непатрэбных вам прадуктаў павялічваецца ў разы.
  • Паспрабуйце хаця б цягам месяца запісваць тыя прадукты, што вы выкінулі. Так вы зможаце прааналізаваць сваё спажыванне і, напрыклад, перайсці на меншыя пакункі.
  • Раз на месяц праводзьце інвентарызацыю сваіх запасаў: вы зможаце зразумець, якія прадукты ў вас ужо ёсць і сачыць за тэрмінам іх прыдатнасці.

Але калі ў вас ужо ёсць прадукты і вы ўсведамляеце, што не паспееце ўсё ужыць да таго, як яны сапсуюцца, на дапамогу прыходзіць маразільная камера.

Фота: liebherr.com.

Зразумела, што не ўсе прадукты можна замарозіць, але спіс таго, што доўга пражыве ў холадзе, пры гэтым не страціўшы свае спажывецкіх якасцяў, дастаткова вялікі.

  • Я асабіста марожу шмат гародніны (перцы, фасоля, гарошак, таматы, брокалі і гэтак далей), ягады і пюрэ з іх, зеляніну. Калі я бачу, што не паспею прыгатаваць штосьці са свежага, то лепей замарожу і скарыстаюся потым, чым выкіну з гніллю.
  • Калі ў вас засталіся бялкі пасля выпякання з жаўткамі, таксама можаце захаваць іх у маразілцы.
  • У маразілцы можна захоўваць нават хлеб, каб яго не сапсавала цвіль. Я наразаю хлеб на лусты (ці купляю тоставы) і частку, якую я не з’ем у найбліжэйшыя дні, адпраўляю ў маразілку. Калі мне патрэбны кавалачак хлеба, проста дастаю яго і кідаю ў тостар (можна для размарозкі ўжываць духоўку ці мікрахвалёўку).

Памятайце, што ў маразілцы таксама нельга захоўваць прадукты бясконца: перад тым, як закінуць нешта ў лядоўню, наклейце на пакет ці кантэйнер стыкер з датай, каб мець магчымасць пракантраляваць тэрмін прыдатнасці.

Фота: healthline.com.

Ну, і калі вы ўжо нешта прыгатавалі, але вам надакучыла гэта есці, заўсёды можна падключыць фантазію і ператварыць рэшткі стравы ў штосьці іншае.

  • З бульбянога пюрэ можна зрабіць біточкі, з варанага рысу — фрай рыс з яйкам.
  • Некаторыя прадукты на наступны дзень пасля сканчэння тэрміну прыдатнасці яшчэ можна скарыстаць. Напрыклад, «учорашні» тварог можна ўзяць для сырнікаў ці запяканак. З крыху скіслага малака можна прыгатаваць аладкі.

У любым выпадку не трэба сыходзіць у крайнасць і выкарыстоўваць прадукты, якія па усіх паказчыках ужо сапсаваліся і могуць нанесці шкоду вашаму арганізму. Будзьце здаровыя і ешце смачна!

Каментары16

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася56

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»1

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай3

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

У Навагрудку разбураюць кляштар навагрудскіх мучаніц, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за мясцовых жыхароў7

Археолагі вызначылі дакладны ўзрост некропаля, знойдзенага ў Гродне падчас будоўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро7

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць