Свет77

Еўрапарламент прагаласаваў за забарону аднаразовага пластыкавага посуду

medoboz.ru

Еўрапарламент у сераду прагаласаваў за ўвядзенне ў Еўрасаюзе з 2021 года забароны на выкарыстанне пэўных аднаразовых пластыкавых вырабаў, у прыватнасці, сталовага посуду і прыбораў, ватных палачак, кактэйльных саломінак і мяшалак, трымальнікаў паветраных шарыкаў.

За прагаласаваў 571 дэпутат, супраць — 53, сведчаць вынікі галасавання.

Раней за ўвядзенне забароны на выкарыстанне шэрагу аднаразовых пластыкавых вырабаў, на якія прыпадае больш за 70% марскога смецця, прагаласаваў камітэт ЕП па навакольным асяроддзі. Выкарыстанне ў ЕС некаторых вырабаў з пластыку, для якіх няма альтэрнатывы, прапануецца скараціць да 2025 года. Да такіх прадметаў аднесены, у тым ліку, аднаразовыя скрынкі для бургераў і кантэйнеры для ежы, да прыкладу, дэсертаў і марожанага. Скарачэнні павінны закрануць і адходаў ад тытунёвых вырабаў.

Цяпер ЕП трэба будзе ў лістападзе ўступіць у перамовы з Еўракамісіяй і Радай ЕС па праекце адпаведнай дырэктывы ЕС.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць