Расійская паліцыя склала тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да рэпера Хаскі (сапраўднае імя — Дзмітрый Кузняцоў), затрыманага ўвечары 21 лістапада ў Краснадары.
Як паведаміў у фэйсбуку адвакат музыканта Аляксей Аванесян, Хаскі абвінавачваецца ў незаконнай арганізацыі масавага знаходжання грамадзян у грамадскіх месцах, дробным хуліганстве, звязаным з непадпарадкаваннем законнаму патрабаванню прадстаўніка ўлады, а таксама адмове прайсці медыцынскі агляд.
Судовае разбіральніцтва адбудзецца ў чацвер. Па кожным з правапарушэнняў рэперу пагражае да 15 сутак арышту, дадаў Аванесян.
Рэпер Хаскі быў затрыманы ў Краснадары 21 лістапада ля клуба Bounce, дзе быў адменены яго канцэрт. Ён выйшаў да прыхільнікаў, што чакалі выступу, забраўся на аўтамабіль і стаў выконваць для іх сваю песню «Ай». Пасля гэтага яго адвезлі ў аддзяленне паліцыі. Там Хаскі адмовіўся праходзіць медыцынскі агляд.
-
«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
Каментары