Грамадства2525

Расстралялі аднаго з магілёўскіх «чорных рыэлтараў»

Выкананы смяротны прысуд Сямёну Беражному, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. Пра гэта паведамілі сваякі Беражнога, піша spring96.org.

Сямён Беражны. Фота: tut.by.

Нагадаем, па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Ігар Гершанкоў і яго жонка Таццяна Гершанкова абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недэнамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды:

  • Ігару Гершанкову — найвышэйшая мера пакарання — расстрэл; 
  • Сямёну Беражному — найвышэйшая мера пакарання — расстрэл;
  • Таццяне Гершанковай — 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;
  • Барысу Калеснікаву — 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Што тычыцца Ігара Гершанкова, то яго маці ўжо месяц не атрымлівала ад яго лістоў. Хутка маці чакае з ім спаткання, але сітуацыя да канца невядомая.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць