Гісторыя

Невядомая Беларусь: у Жыровічах знайшлі надмагілле на харвацкай глаголіцы ФОТАФАКТ

Гісторык і экскурсавод Павел Булаты на сваёй старонцы ў фэйсбуку змясціў здымак, які ён зрабіў ля Георгіеўскай царквы ў Жыровічах. На ім — надмагільная тумба з надпісамі незразумелымі літарамі. Пахаванне XIX стагоддзя.

«І што тут напісана, на якой мове і якім алфавітам?» — задаецца пытаннем Булаты.

Кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў адпісаўся ў каментарах, што гэта глаголіца. А помнік паставіў па сваёй жонцы і сыне архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл Галубовіч.

Глаголіца — гэта старажытны славянскі алфавіт. Яго стварылі яшчэ Кірыла і Мяфодзій, але глаголіца не прыжылася. Дзесьці яе замянілі на лацінку, дзесьці — на кірыліцу.

Найбольш доўга глаголіцу выкарыстоўвалі харвацкія вернікі, яны паслугоўваліся ёй аж да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Глагалічныя надпісы можна ўбачыць у некаторых харвацкіх каталіцкіх храмах аж да сёння.

На надмагіллі ў Жыровічах акурат харвацкая версія глаголіцы, хаця самі харваты, хутчэй за ўсё, не мелі ніякага дачынення да надпісу.

Дзяніс Лісейчыкаў тлумачыць, што другая палова ХІХ стагоддзя — гэта час захаплення ідэямі панславізму. І менавіта ў рамках гэтай ідэалогіі, імаверна, і быў выкананы надпіс.

Міхаіл Галубовіч з сям’і ўніяцкага святара з Высокага (сучасная Брэсцкая вобласць). Ён таксама стаў грэка-каталіцкім святаром, але актыўна падтрымаў скасаванне уніі, агітаваў па прыходах. Па смерці жонкі пастрыгся ў манахі. Быў епіскапам Пінскім, потым Брэсцкім, ад 1848 — епіскап Мінскі і Бабруйскі, ад 1853 — архіепіскап. Апошнія трынаццаць гадоў жыцця правёў у Жыровічах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу7

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%?6

Дроны падпалілі Яраслаўскі НПЗ6

МЗС Расіі: Трэба быць гатовымі да працяглых баявых дзеянняў11

У Мінску на дзяўчыну ўпала дрэва2

Дзевяцігадовую дзяўчынку ў Мінску махляры прымусілі астрыгчы сабе валасы5

Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?22

У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак21

У Мазыры проста пекла. Там ужо +35°C

У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу7

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць