Меркаванні66

На першай пасля атрымання томаса службе кіраўнік Украінскай царквы маліўся ў тым ліку за патрыярха Кірыла

president.gov.ua

Калі мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній служыў першую літургію ў якасці прадстаяльніка Праваслаўнай царквы Украіны, на Вялікім уваходзе ён не памянуў Кірыла Расійскага. Пазней архіўладыка патлумачыў гэты свой учынак тым, што Расія — варожая краіна, а Кірыл моліцца за яе войска.

Каментуючы гэты эпізод, я напісаў рэпліку «Мітрапаліт Кіеўскі зрабіў першую памылку»

Памянуць Кірыла, пісаў я, трэба было хоць бы таму, што не ўсе вернікі Маскоўскай Царквы як у самой Расіі, так і ў іншых поставецкіх дзяржавах варожа настаўленыя да Украіны і аўтакефаліі ПЦУ. Памянуць Кірыла трэба было і таму, што сам Ісус Хрыстос вучыў любіць ворагаў і бласлаўляць тых, хто кляне цябе. Гэта якраз той выпадак, калі трэба быць вышэй за крыўды і паказваць: вось яны плявузгаюць на нас, яны не жадаюць нам дабра, але мы молімся за іх. У такім разе новая Царква і яе прадстаяльнік будуць не толькі паказваць вернасць запаветам Ісуса з Назарэта, але і маральна стаяць вышэй за Кірыла і тых, хто яго падтрымлівае ва ўкраінскім пытанні.

Сёння, на першай літургіі пасля атрымання томаса пра аўтакефалію, Кірыла Расійскага мітрапаліт Епіфаній памянуў. І гэта цалкам адпавядае аднаму з палажэнняў томаса, у якім ясна запісана, што прадстаяльнік Праваслаўнай Царквы Украіны павінен за літургіяй памінаць усіх прадстаяльнікаў кананічных аўтакефальных цэркваў. Пэўна, і Патрыярх Варфаламей у асабістай гутарцы звярнуў увагу маладога ачольніка ПЦУ на гэтае прадпісанне.

Тое, што Епіфаній памянуў сёння Кірыла, не застанецца не заўважаным кіраўнікамі іншых праваслаўных цэркваў і будзе станоўча ацэнена ва ўсім хрысціянскім свеце. Памінаннем Кірыла мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны кажа: яны зычаць нам зла, пасылаюць нам праклёны, забіваюць нашых братоў, а мы працягваем ім аліўкавую галінку міру і заклікаем іх да хрысціянскай любові. Гэтым жэстам Праваслаўная Царква Украіны паставіла сябе вышэй за сваіх апанентаў і нядобразычліўцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць