Навука і тэхналогіі11

«Кропелька» ведаў на кожны дзень: як праграма дапамагае вывучаць замежныя мовы

Думаю, што ў наш час знойдзецца вельмі мала людзей, якія не спрабавалі вучыць тую ці іншую мову. Працэс досыць складаны і не кожны зможа авалодаць хоць адной замежнай мовай дасканала. З развіццём камп’ютарных тэхналогій усё больш з’яўляецца праграм, якія дапамагаюць вучыць замежныя словы. А цяпер, калі смартфоны і планшэты даступныя кожнаму карыстальніку рабіць гэта можна ў любым месцы і ў любы час. І выбраць тут сапраўды ёсць з чаго. За той час, калі ў мяне з’явілася першая прылада на Android такіх праграм я ўсталяваў вельмі шмат. Некаторыя падабаліся больш, а некаторыя менш. Маё ўяўленне, якая павінна быць праграма для навучання замежных слоў змянілася ў мінулым годзе, калі я ўбачыў праграму Language Drops. Уразіў сам падыход да навучання.

У гэтым артыкуле я апішу, як пабудаваны працэс навучання. Адразу скажу, што ўсё зроблена вельмі лагічна і нават мая шасцігадовая дачка вельмі палюбіла гэту цудоўную праграму.

Спасылкі на ўсталяванне праграмы можна знайсці на хатняй старонцы Language Drops. Яна можа працаваць на Android або iOS. Шчыра кажучы не зразумела, чаму распрацоўшчыкі не зрабілі версію для браўзера камп’ютара, каб з праграмай можна было працаваць не толькі на мабільных аперацыйных сістэмах.

Пасля пампавання перад вамі з’явіцца з густам зроблены інтэрфейс, які падзелены на тэматычныя раздзелы.

Выбіраем тэму «Food» і пачынаем вывучэнне слоў…

Проста цягнем слова да слушнага відарыса…

А тут неабходна проста сабраць слова…

Ну а тут збіраем слова з прапанаваных «кропелек»

Такім чынам, працэс запамінання новых слоў пабудаваны на простым візуальным узаемаедзеянні паміж вамі і праграмай.

Некалькі слоў пра рэжым Dojo, раздзел «Калекцыя» і «Профіль» праграмы.

Dojo — гэта рэжым, які дазваляе «прагнаць» словы ў якіх вы часта памыляліся. Вельмі эфектыўна і зручна! Вы можаце ў разы павялічыць якасць свайго навучання.

Адкрыўшы раздзел «Калекцыя» вы ўбачыце перад сабою словы, які адпавядаюць таму ці іншаму раздзелу. Можна з лёгкасцю паўтарыць словы, які вы вучылі раней і магчыма ўжо не памятаеце.

Раздзел «Профіль» дазваляе наладзіць праграму пад сябе. Выбраць ці агучваць словы, складанасць раздзелаў, родную мову, а таксама ўключыць сінхранізацыю паміж прыладамі.

Праца праграмістаў і лінгвістаў не з’яўляецца бясплатнай. У незарэгістраванай версіі праграмы вы можаце вучыць словы толькі 5 хвілін штодзень. Вядома, што налічваюць бонусныя хвіліны з прапановай зрабіць рэкламу праграмы або ў якасці падарунка.

Маё сціплае меркаванне не прэтэндуе на апошнюю інстанцыю, але мне праграма здаецца вельмі каштоўнай. Яна мае візуальнае ўзаемадзеянне, не навязвае сябе грувасткімі тэстамі і складаным інтэрфейсам. Усё проста і зразумела!

Ну і карыстаючыся магчымасцю хачу звярнуцца да ўсіх тых, каму не абыякавы лёс роднай мовы. Я пісаў запыт з просьбай дадаць беларускую мову, але мне адмовілі ў гэтым спаслаўшыся, што беларуская мова не з’яўляецца прыярытэтнай і толькі, калі запытаў дадаць яе будзе дастаткова шмат, то яны разгледзяць такую магчымасць. Дык давайце ж пакажам, што беларусы любяць і шануюць сваю родную мову!

Каб адправіць запыт неабходна зайсці ў Language Drops -> Profile -> Help і націснуць значок з плюсікам ў ніжняй частцы вашай прылады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць