Здарэнні1515

Хлопец на «Жыгулях» насмерць збіў дзіця. А суд спаганяе $30 тысяч з пенсіянера, які прадаў хлопцу машыну

Сямейная пара мінскіх пенсіянераў прадала сваю машыну за 500 даляраў — а цяпер мусіць сплаціць амаль 30 тысяч даляраў за злачынства, якое здзейсніў іншы чалавек. Як так атрымалася, пенсіянеры распавялі «Нашай Ніве».

Увосень 2016 года пенсіянерка Галіна Гвоздзева вырашыла прадаць сямейнае аўто. «Жыгулі» былі ў выдатным стане, узгадвае жанчына, але надта былі патрэбныя грошы, бо ў маці Галіны знайшлі рак.

Падалі аб’яву, неўзабаве знайшоўся і пакупнік, малады хлопец.

Машына была аформленая на Гвоздзеву, але яна для продажу аформіла генеральную даверанасць мужу, бо сама не мела часу займацца продажам.

Муж дамовіўся з пакупніком пра цану. Выйшла няшмат — машыну аддалі ўсяго за 1100 беларускіх рублёў.

«У той жа дзень «Жыгулі» знялі з уліку ДАІ, пасля сталі афармляць дамову куплі-продажу. Але высветлілася, што пакупнік не ўзяў пашпарт. Тады вырашылі аформіць пакуль на транзітныя нумары, — кажа Гвоздзева. — Бо мы хацелі хутчэй забраць грошы, пакупнік хацеў хутчэй забраць аўто».

Атрымалася, што афіцыйна машына працягвала належаць Галіне і, праз даверанасць, яе мужу.

А менш чым праз тыдзень пакупнік на тых «Жыгулях» выехаў на тратуар і збіў жанчыну з 5-гадовым хлопчыкам. Дзіця загінула.

«Жыгулі» пасля ДТЗ. Фота — дарожна-аварыйная служба

Кіроўцу ўзялі пад варту, у студзені 2017 года прысудзілі да 4 гадоў калоніі-пасялення. На судзе хлопец цалкам прызнаў віну, казаў, што машына яго, ён уласнік.

Бацька загінулага хлопчыка настойваў на вялікай грашовай кампенсацыі. Той хлопец нават не падышоў да пацярпелых пасля аварыі, гэта абурыла мужчыну, расказвае Гвоздзева.

З гора-кіроўцы сям’я, якая страціла дзіця, патрабавала 120 тысяч рублёў.

На судзе хлопец абяцаў, што яго маці будзе прадаваць двухпакаёвую кватэру ў Мінску і кампенсуе маральную шкоду бацькам, распавяла Гвоздзева.

Але усё пайшло не так. Калі хлопцу далі калонію-пасяленне, ён ужо не так хацеў прадаваць кватэру і плаціць.

Бацькі чакалі сваёй кампенсацыі аж да кастрычніка 2017 года. Пасля ізноў пайшлі ў суд.

Суд вырашыў, што бацькі свае грошы атрымаюць. Але не з асуджанага кіроўцы, а з фармальнага ўласніка машыны.

Суддзя Молчан вырашыў спагнаць 60 тысяч беларускіх рублёў з Мікалая Палешчука, мужа Галіны, бо менавіта ён прадаваў машыну па генеральнай даверанасці. Тое, што ніякага дачынення да аварыі мужчына не меў, суд не засмуціла. Тым больш, што афіцыйную дамову куплі-продажу з пакупніком так і не падпісалі. Адпаведна, уладальнікам машыны заставалася Гвоздзева і, па даверанасці, яе муж.

Бацькі загінулага казалі, што не маюць прэтэнзій да Мікалая Палешчука — не ён жа быў за стырном. Але нічога не змянілася.

Пасля Галіна з мужам паспрабавалі дабіцца справядлівасці, але безвынікова. Пісалі скаргі, хадзілі па судах, дайшлі да Вярхоўнага суда. Ім ўсе адмаўлялі — маўляў, уласнік машыны адказвае, вось і ўсё.

«Мы пакуль не плацім. Але мужу ўжо адключылі мабільнікі», — кажа Гвоздзева.

Галіна і муж на пенсіі. Такіх грошай у іх няма. Пенсіянеры спадзяюцца, што гісторыя яшчэ не скончылася, яны хочуць трапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суда, спадзяюцца, што ён неяк ім дапаможа.

«Фармальна ўсё па законе. Ёсць такі момант, што згодна з указам прэзідэнта дамова куплі-продажу аўто мусіць быць зарэгістраваная ў органах ДАІ. Інакш гэтая дамова нядзейсная.

Таксама артыкул 948 грамадзянскага кодэксу ускладвае адказнасць за шкоду на ўладальніка маёмасці, — кажа адвакатка Крысціна Хома. —

Аднак у гэтай справе ёсць нюанс. Фактычна уладальнікам аўтамабіля прызналі вінаватага ў ДТЗ. Бо прысудам суда пастаноўлена вярнуць аўто менавіта яму, а не Палешчуку. І ў рамках крымінальнай справы ўсе ўдзельнікі і сам віноўнік прызнавалі факт куплі-продажу аўтамабіля».

Атрымліваецца, пенсіянеры, якія па паперах нібыта валодаюць машынай, засталіся без тых няшчасных «Жыгулёў», але з доўгам $30 тысяч.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць