Грамадства44

Відэаблогер з Полацка імітаваў дробныя крадзяжы ды здымаў гэта на тэлефон — і ў выніку трапіў у ізалятар

У Полацку мясцовага блогера аштрафавалі на 127,5 рубля за дробнае хуліганства. Хлопец ладзіў праверкі на прафпрыдатнасць работнікам гандлю і аховы — імітаваў дробныя крадзяжы, здымаў гэта на тэлефон і выкладваў у інтэрнэт, паведамляе Tut.by са спасылкай на «Вектар ТВ».

Кадр з відэа.

18-гадовы навучэнец аднаго з полацкіх ліцэяў прыйшоў у краму і зымітаваў дробны крадзеж — забраў з паліцы глазураваны сырок. Пазней пакінуў яго на іншым стэлажы і накіраваўся да выхаду. Увесь працэс здымаў на тэлефон і каментаваў. Затым відэа з'явілася на YouTube. У блогера былі і іншыя падобныя ролікі.

На думку хлопца, гэта проста праверка пільнасці прадаўцоў і службы аховы. Аднак у міліцыі іншае меркаванне: навучэнец «дэзарганізаваў працу крамы». Яго затрымалі, склалі пратакол за дробнае хуліганства і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

— Суд пастанавіў прыцягнуць маладога чалавека да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў пяць базавых велічынь (127,5 рубля), — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць