Адразу некалькі сацыялагічных службаў правялі апытанні грамадскай думкі ва Украіне, вызначыўшы папулярнасць кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары.
Вызначылася тройка лідараў. Як вынікае з апытання Сацыялагічнага цэнтра ўніверсітэта імя Драгаманава, на першым месцы ідзе шоўмэн Уладзімір Зяленскі з 18% галасоў, за другое месца змагаюцца дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка (17%) і былая прэм'ер-міністарка Юлія Цімашэнка (15%).
Рэйтынгі астатніх кандыдатаў пачалі падаць.
Варта адзначыць, што пакуль са сваім выбарам вызначыліся толькі 70% украінцаў, а актыўная перадвыбарчая агітацыя толькі пачынаецца.
Каментары